ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Баранчык-падарожнік
Беларуска-в’етнамскі бізнес-форум

Выхоўваць подзвігам народным

Выхоўваць подзвігам народным
Іншыя навіны

Шмат цікавых мерапрыемстваў, сустрэч з ветэранамі праходзіць у бібліятэках Дзятлаўскай ЦБС, што садзейнічае фарміраванню патрыятычных пачуццяў маладога пакалення.


Шэсцьдзесят пяць гадоў таму адгрымелі залпы Вялікай Айчыннай вайны. Мір прыйшоў на зямлю Беларусі. І кожны год у майскія дні, калі прырода абуджаецца да жыцця, мы зноў вяртаемся ўспамінамі да тых дзён.

Дзейнасць бібліятэк Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ладзіцца адпаведна двухгадовай мэтавай бібліятэчнай праграме “Выхоўваць подзвігам народным”. Яе выкананне ажыццяўляецца ў рамках “Раённай комплекснай праграмы сацыяльнай падтрымкі сталых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпелых ад вынікаў войн, на 2006–2010 гады.” Мэта праграмы – прапаганда літаратуры ваеннай тэматыкі, якая адлюстроўвае мужнасць і адвагу абаронцаў Радзімы, вернасць воінскаму абавязку, любоў да Айчыны; укараненне новых форм і метадаў работы, якія раскрываюць гераічную гісторыю вобласці, раёна, вёскі, подзвігі землякоў; ушанаванне і абслугоўванне ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.

У бібліятэках праходзяць урокі мужнасці, памяці, патрыятызму, дні памяці, сустрэчы з ветэранамі, на якіх распявядаецца пра подзвіг тых, хто адстаяў незалежнасць нашай Радзімы ў гады вайны.

На базе Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся раённы семінар «Магчымасці бібліятэк у патрыятычным выхаванні і работа бібліятэк раёна ў рамках бібліятэчнай праграмы “Выхоўваць подзвігам народным”». На семінары прысутнічаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Пятровіч Калодка. Удзельнікам семінара была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя “А шлях такі нялёгкі быў да Перамогі” з выкарыстаннем камп’ютэрных прэзентацый. Яна дала магчымасць адчуць горыч і боль Вялікай Айчыннай вайны і радасць і шчасце Вялікай Перамогі. Увазе прысутных была прапанавана кніжная выстаўка-прагляд “Помніць пра мінулае абавязвае сучаснасць”.

Таксамаўбібліятэцы была арганізавана кніжная выстаўка “Который раз цветёт садами для нас победоносная весна”. Першы раздзел выстаўкі “Вялікая вайна – вялікая Перамога” расказвае пра тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра неўміручы подзвіг савецкага народа. Другі раздзел “Беларусь партызанская” прысвечаны партызанскаму руху на тэрыторыі Беларусі. З трэцяга раздзела “Дзятлаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны” можна даведацца пра факты і падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі раёна, знайсці інфармацыю пра землякоў – удзельнікаў вайны.

Крыніца: Дзятлаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам