ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
1 сакавіка 1945 года. 70 дзён да Перамогі
29 лютага 2020 года. Лісты з фронту

Вяртанне салаў’я

Вяртанне салаў’я
Іншыя навіны

З Уральска прывезлі парэшткі беларускага класіка – Змітрака Бядулі.

“1941 год. Горад Уральск. Эшалоны з эвакуяванымi цягнуцца на ўсход. Вагоны перапоўненыя, нiхто не ведае, колькi цягнiк прастаiць, калi адыдзе. Пасажыры бегаюць у пошуках кiпню, прадуктаў… Вось паравоз загуў, i людзi кiнулiся займаць месцы ў вагонах. Цiсканiна. Крык. Дзiцячы плач. Пажылы мужчына з некалi густой чорнай шавялюрай, цяпер амаль сiвы, схапiўся за поручнi. Ускочыў на прыступкi вагона... I тут жа ўпаў. Аказалася, што яго сэрца разарвалася. Яшчэ б – столькi болю яно змяшчала... Не толькi свайго, але i той «адвечнай крыўды», пра якую казалi ўсе беларускiя пiсьменнiкi. 3 лiстапада 1941 года на маленькай станцыi пад Уральскам памёр вядомы беларускi пiсьменнiк Змiтрок Бядуля”.

З жонкай.jpg

Змiтрок Бядуля з жонкай. Рэпрадукцыя даваеннага здымка з сямейнага архiва сына паэта Яфiма Плаўнiка

Некалі на пытанне, цi думаў пра перапахаванне бацькi, Яфiм Самуiлавiч адказаў: “Я быў бы рады, калi б так здарылася”.

I вось здзейснiлася: парэшткi беларускага класiка дастаўлены на радзiму. Дапамог у гэтым Фонд Марыi Магдалены Радзiвiл са Швейцарыi. Наш зямляк Аляксандр Сапега, член Кансультатыўнага савета па пытаннях беларусаў за мяжой пры МЗС Беларусi, якi ўзначальвае фонд, расказаў на прэс-канферэнцыi ў Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры падрабязнасцi складанага праекта. Бядуля быў пахаваны на вялiзных гарадскiх могiлках Уральска, помнiк знаходзiўся не ў вельмi добрым стане. Больш за тое, калi пачалi эксгумацыю, высветлiлася, што пахаванне – на нейкай адлегласцi ад надмагiльнай плiты, пад сцежкай.

Аляксандр Сапега расказаў, што святар храма на гарадскiх могiлках Уральска, дзе адбылася панiхiда, выказаў прапанову: захаваць там памяць пра Змiтрака Бядулю, магчыма, у выглядзе мемарыяльнага знака.

Працэс эксгумацыi i перавозкi парэшткаў нялёгкi: давялося прайсцi шмат узгадненняў, вытрымаць абавязковыя патрабаваннi, напрыклад, знайсцi цынкавую труну. Аляксандр Сапега адзначыў, што вельмi дапамагло спрыянне казахстанскiх калег, якiя iшлi насустрач.

Музей.jpg

Першым, хто сустрэў парэшткi класiка ў Мiнску, быў сын Змiтрака Бядулi. Ён расказаў, што сям’я да гэтага шэсць разоў спрабавала перавезцi прах бацькi на радзiму. Яфiм Самуiлавiч добра памятае пахаванне бацькi ва Уральску. Там апынуўся ў эвакуацыi беларускi тэатр iмя Якуба Коласа, i артысты зладзiлi сапраўднае тэатральнае дзейства. Труна стаяла на высокiм пастаменце, накрытым чырвонай тканiнай, да яе вялi прыступкi, таксама накрытыя чырвоным. Яфiм Самуiлавiч нiколi не забудзецца, як ускараскваўся па тых прыступках.

Асабiстыя рэчы З. Бядулi.jpg

Асабiстыя рэчы Змiтрака Бядулi з фондаў Дзяржаўнага музея гiсторыi беларускай лiтаратуры

Фрагменты надмагiлля з Уральска былi перададзены музею гiсторыi беларускай лiтаратуры, якi прымаў удзел у праекце вяртання. Дырэктар музея Аляксандр Рыбакоў распавёў пра планы шырэйшага адлюстравання памяцi Змiтрака Бядулi ў фiлiяле музея – “Беларускай хатцы”. Там калiсьцi жыў Бядуля з сям’ёй, нейкi час у iх гасцяваў Максiм Багдановiч.

Сям’я Змiтрака Бядулi неаднойчы спрабавала вярнуць яго парэшткi на радзiму, але гэта ўдалося толькi цяпер.

Парэшткi аўтара ўсiм вядомых аповесцi “Салавей” i апавядання “Пяць лыжак зацiркi” будуць урачыста пахаваны ў Мiнску. Дзе канкрэтна, пакуль не гаворыцца, таму што такую значную падзею трэба падрыхтаваць на дзяржаўным узроўнi. Помнiк на магiле з’явiцца ў вынiку творчага конкурсу. Яфiм Самуiлавiч на пытанне, якiм бы ён хацеў убачыць помнiк бацьку, адказаў:

– Самым простым. А калi казаць пра скульптурны партрэт, найбольш мне падабаецца той, што зрабiў Заiр Азгур. Хацелася б убачыць штосьцi падобнае.

Яфiм Cамуiлавiч Плаўнiк.jpg

Яфiм Cамуiлавiч Плаўнiк – сын Змiтрака Бядулi

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.
Фота: Юрый Мазалеўскі.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111