ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
За гранню рэальнасці: тлумачэнне невытлумачальнага
Праўда і крыўда

Вяртанне духоўнай спадчыны

Іншыя навіны

У рамках Года роднай зямлі Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна імкнецца папаўняць гісторыка-дакументальную спадчыну роднага краю.


Згодна з дагаворам раней Нацыянальная бібліятэка Беларусі ацыфравала для магілёўскіх чытачоў 43 рарытэтныя кнігі краязнаўчай тэматыкі XIX – пачатку XX ст. Зараз атрымана яшчэ 30 краязнаўчых дакументаў.

Сярод набытых рарытэтаў "Обзор Могилёвской губернии…" за 1881 і 1883 гг., "Городские поселения в Российской империи. Т. 3. Могилёвская губерния" (1863), Л. Галынец "К изучению в медико-топографическом и статистическом отношении губернского города Могилёва" (1887), "Список населённых мест Могилёвской губернии" (1910), "Отчёт Могилёвской Александринской общины сестёр милосердия Российского общества Красного Креста... за 1897 год", "Список церковно-приходских школ и школ грамоты Могилёвской епархии", "Описание Могилёвского музея" М. В. Фурсава і інш.

Знамянальна, што ў юбілейны для Магілёўскай мужчынскай гімназіі год бібліятэка набыла два выданні, прысвечаныя старэйшай навучальнай установе Магілёўшчыны: "Историческая записка Могилёвской мужской гимназии: за столетний период её существования, 1809–1909" і "Отчёт о состоянии Могилёвской гимназии... за 1899–1900 и 1900–1901 учеб. гг.", якія дапамогуць глыбей вывучаць гісторыю развіцця народнай асветы на Магілёўшчыне.

Даследчая і пошукавая дзейнасць аддзела беларускай краязнаўчай літаратуры Магілёўскай абласной бібліятэкі працягваецца. Спадзяёмся, што яе вынікам будзе набыццё новых рэдкіх і каштоўных выданняў, якія дапамогуць навукоўцам, краязнаўцам, навучэнцам і шматлікім аматарам у вывучэнні гісторыі роднага краю.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам