ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Ёсць у сакавіку дзень асаблівы…
4 сакавіка 1945 года. 66 дзён да Перамогі

Вяртанне аднаго рарытэта

Вяртанне аднаго рарытэта
Іншыя навіны

У Маскоўскім выдавецтве “Художественная литература” выходзіць раман беларускай пісьменніцы ХІХ стагоддзя.

“Элиза Ожешко. «Меир Эзофович». Повесть из быта евреев в двух частях с иллюстрациями М.Э.Андриолли» – так сведчыцьтытульнаястаронкавыдання, якое выходзіць у серыі «Забытая книга». Ва ўступным слове пазначана: «Элиза Ожешко (1841–1910) родилась близ Гродно и почти всю свою жизнь прожила в этом городе. Сейчас это Республика Беларусь, но в те времена так называемые Восточные Кресы – Гродненская земля – входили в Российскую империю. Поэтому белорусы, равно как и русские, считают польскоязычную писательницу своей соотечественницей. Или просто – своей…”.

Упершыню раман быў надрукаваны ў 1878 годзе ў часопісе “Kłosy”. Першы пераклад на рускую мову з’явіўся праз два гады ў маскоўскім выданні«ГазетаГатцука», аяшчэ праз год выйшаў кніжкай. І польскі часопісны варыянт, і рускамоўны кніжны суправаджаліся гравюрамі Міхала Эльвіра Андрыёлі,знакамітага ў свой час майстра, які аздабляў творы такіх мэтраў слова, як ДжэймсФенімор Купер, Адам Міцкевіч, Юзаф Ігнацый Крашэўскі. Ілюстрацыі Андрыёлі шмат што дадавалі чытачу для разумення твора, праз іх мастак нібы ператвараўся ў сааўтара, іпроста цудоўна, што сучаснае выданне ўпрыгожана тымі самымі ілюстрацыямі, што і амаль паўтара стагоддзя таму, клапатліва адрэстаўраванымі таленавітым фотамастаком Уладзімірам Нашчокіным.

Тады, у 1880-я, раман Элізы Ажэшкі “Меір Эзафовіч” прынялі вельмі добра – можна смела сказаць, што ацэнены ён быў упоравень з раманам “Над Нёманам”. Увогуле, творчасць гэтай пісьменніцы мела ў яе час немалую вагу: варта толькі згадаць, што яна двойчы намініравалася на Нобелеўскую прэмію. Што да рускай версіі рамана “Меір Эзафовіч”, то цікава, што амаль ад самага пачатку ён існаваў у некалькіх варыянтах, у прыватнасці, яго перакладалі рэвалюцыянерка, сакратарка Леніна ў газеце “Іскра”  Іна Смідовічі вучаніца тэарэтыка мастацкага перакладу Івана Кашкіна Марыя Абкіна. Але і дарэвалюцыйныя, і савецкія перакладчыкі нешта “сціралі” і нешта ад сябе дадавалі – па ідэйных, так бы мовіць, меркаваннях, на патрэбу рэвалюцыйнай сітуацыі і згодна з акалічнасцямі часу. Па сутнасці, рускамоўны чытач ХХ стагоддзя, можна сказаць, і не быў знаёмы з сапраўдным гучаннем гэтага твора. А ў нашы дні (і гэта ясна паўстала перад маскоўскімі выдаўцамі) мова твора ўжо не можа ўспрымацца так, як раней. Напрошвалася адаптацыя на сучасны лад, і яна была здзейснена. Аўтар яе, Дзмітрый Касаткін, выказвае спадзяванне, што рэдакцыя знакамітага твора Элізы Ажэшкі, напісанага сто сорак гадоў таму, спадабаецца сённяшнім чытачам так, як спадабалася сучаснікам пісьменніцы.

Кніга ўбачыць свет у красавіку і збіраецца трапіць у Беларусь, на сваю Айчыну.

Аўтар публікацыі: Святлана Воцінава.

Чытайце таксама:

“Новая” Эліза Ажэшка ў цыкле лекцый Святланы Воцінавай

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам