ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адданасць прызванню
Стваральнік “Маладняка”: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча (+відэа)

VOKA бясплатна пакажа спектакль пра Скарыну па п’есе Віктара Марціновіча

VOKA бясплатна пакажа спектакль пра Скарыну па п’есе Віктара Марціновіча
Іншыя навіны

23 студзеня на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Кар’ера доктара Рауса”. Ён пастаўлены па п’есе Віктара Марціновіча, галоўным героем якой з’яўляецца Францыск Скарына.

Усе ахвотныя змогуць убачыць пастаноўку бясплатна з любой кропкі светку. Анлайн-паказ пачнецца а 19-й гадзіне.

Спектакль расказвае не столькі пра дасягненні беларускага першадрукара, колькі пра тое, што адчувае чалавек, які вядзе іншых за сабой і чаго можа каштаваць апантанасць перадавымі ідэямі. Жанр пастаноўкі вызначаны як гістарычна недакладная трагікамедыя, таму мастацкага вымыслу тут не менш, чым дакладных фактаў.

“Кар'ера доктара Рауса” была пастаўлена рэжысёрам і мастацкім кіраўніком РТБД Аляксандрам Гарцуевым у красавіку 2017 года – да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Дасюль гэта адзін з самых папулярных і любімых гледачамі спектакляў у рэпертуары тэатра.

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Далучыцца да прагляду можна з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі ў прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv па нумары мабільнага тэлефона.

Паказ спектакля “Кар’ера доктара Рауса” працягвае серыю прамых трансляцый з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, якія відэасэрвіс VOKA пачаў праводзіць у 2020 годзе. Дзякуючы гэтаму гледачы ўжо змаглі ўбачыць анлайн-прэм’еру трагікамедыі “Профіт”, а таксама святочны вечар “Наш Караткевіч”, прымеркаваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча.

Крыніца: Новы час

Навіны

Да 85-годдзя з дня нараджэння першага загадчыка навукова-даследчага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Канстанціна Сямёнавіча Санько

3 Сак 2021

Канстанцін Сямёнавіч нарадзіўся 3 сакавіка 1936 года ў вёсцы Пахабаўшчына (сёння – в. Альбянка Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Хроніка будаўніцтва. 2002 год

2 Сак 2021

Наступныя некалькі публікацый у рамках віртуальнага праекта “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе” будуць прысвечаны хроніцы будаўніцтва новага будынка, перадавым тэхналогіям беларускіх архітэктараў і праекціроўшчыкаў і ўнікальнаму досведу, назапашанаму за час узвядзення новага будынка галоўнай бібліятэкі краіны.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

#BelBookChallenge рэкамендуе: зборнікі любоўнай лірыкі

2 Сак 2021

У першыя вясновыя дзянькі сэрца патрабуе цяпла не толькі ад тэрмометра, але і ў душы. А дзе шукаць сардэчнае цяпло, як не ў каханні? Першыя цёплыя абдымкі квітнеючага юнацтва або жар шчырых пачуццяў на піку адносін – усё гэта, вядома, ёсць і ў жыцці, але перад тым, як акунуцца ў любоўныя перыпетыі, варта патрэніравацца на кнігах. А, як мы ведаем, нішто не раскажа пра каханне лепш, чым паэзія! Наступная тэма BelBookChallenge – зборнікі любоўнай лірыкі.

Блог прафесійнага чытача

3 Сак 2021

Сусветны дзень пісьменніка 3 сакавіка на канале «Беларусь 3» адзначаць паказамі праграм, прысвечаных беларускім класікам. А 5 сакавіка ўбачым экранізацыю п'есы «Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы, юбілей якога адзначаецца сёлета.

Навіны бібліятэк

Залатая Горка, Доўгі Брод, Пярэспа: гісторыя пасляваеннага Мінска ў фотадакументах

2 Сак 2021

Гісторык і экскурсавод Іван Сацукевіч прадставіў на ХХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы сваю кнігу “Минск: из руин к процветанию”. Выданне прысвечана пасляваеннай гісторыі сталіцы ў перыяд з 1944 па 1979 год.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам
111