ГалоўнаяНавіны

Новы праект да 75-годдзя Вялікай Перамогі

21 Сту 2020

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”

18 Вер 2020

17 верасня ў г. Гродна адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”, прысвечаная 190-годдзю з дня заснавання Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

17 Вер 2020

У верасні 1830 г. на адной з нарад у гродзенскага генерал-губернатара было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Гродна бібліятэкі, якая стала першай публічнай бібліятэкай на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Па старонках беларускага календара

Культ чытання і чытальная дыктатура: раман Міхаіла Елізарава “Библиотекарь”

17 Вер 2020

Ёсць кнігі, якія чытаеш са змешанымі пачуццямі. У якія апускаешся павольна, як у цяжкія салёныя воды. Глава за главою – і з галавою. І быццам бы стыль цяжкаваты, і з аўтарскай пазіцыяй, выразна акрэсленай, не заўсёды (і не асабліва) згодны, і быццам бы градус абсурду нарастае, а вырвацца ніяк: зацягвае глыбінная сюжэтная плынь.
“Библиотекарь” Елізарава якраз такі.

Аўтарскі погляд

Турызм для міру і развіцця

16 Вер 2020

З 16 верасня па 14 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Турызм для міру і развіцця”, прысвечаная Сусветнаму дню турызму.

Кніжныя выстаўкі

Дакументы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у фондах бібліятэкі: як знайсці і замовіць

15 Вер 2020

Падборкі публікацый органаў сістэмы ААН прапануе віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Сту 2020

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

111