ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Семінар па базах даных EBSCO
Ёган Гутэнберг у “Клубе кніжных прафесараў”

Віртуальная выстаўка да 90-годдзя Алеся Адамовіча

Віртуальная выстаўка да 90-годдзя Алеся Адамовіча
Іншыя навіны

Магілёўская абласная бібліятэка прапануе віртуальную выстаўку "Суровая праўда аб вайне", прысвечаную да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўцы Алеся Адамовіча.


Сваёй літаратурнай творчасцю і грамадскай дзейнасцю Адамовіч сцвярджаў прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей і захавання духоўна-культурнай спадчыны беларусаў.

Алесь Адамовіч з’яўляецца аўтарам дзясяткаў мастацкіх кніг і навуковых прац. Па яго творах пастаўлены тэатральныя спектаклі, зроблены радыёпастаноўкі, зняты мастацкія фільмы. Найбольш вядомыя творы: "Хатынская аповесць", "Я з вогненнай вёскі…", "Карнікі", "Апошняя пастараль" і "Блакадная кніга". Ён напісаў кінасцэнарыі да такіх вядомых фільмаў, як "Вайна пад стрэхамі", "Сыны ідуць у бой", "Ідзі і глядзі". Творы Адамовіча перакладзены на 21 мову.

Наведвальнікі віртуальнай выстаўкі "Суровая праўда аб вайне" маюць магчымасць пазнаёміцца з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці Алеся Адамовіча, фотаздымкамі, дакументамі і матэрыяламі з фонду Магілёўскай абласной бібліятэкі.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам