ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Кніжны зубр пасяліўся ў Нацыянальнай бібліятэцы
Канферэнцыя “Развіццё нацыянальнай літаратуры і чытання ў краінах СНД”

Вечны водар чабору. Свой верш “Пахне чабор” Пятрусь Броўка прысвяціў першаму каханню

Іншыя навіны

60 гадоў таму адбылася падзея ў гiсторыi беларускай лiтаратуры: з’явiўся зборнiк, назву якому даў верш, што назаўсёды ўвойдзе ў лiк шэдэўраў: “Пахне чабор” Петруся Броўкi.

chabor_af.jpg
Фота Рэйтар.

Уласна кажучы, само з’яўленне зборнiка не было чымсьцi выбiтным: старшыня праўлення Саюза пiсьменнiкаў БССР, член ЦК КПБ, дэпутат Вярхоўнага савета СССР, лаўрэат Сталiнскiх прэмiй паэт Пятрусь Броўка не быў абдзелены выданнямi. У гэтым жа годзе ён зрабiўся лаўрэатам Лiтаратурнай прэмii iмя Якуба Коласа за раман “Калi злiваюцца рэкi” – пра будаўнiцтва ГЭС на мяжы трох рэспублiк. Праўда, па сведчаннi Янкi Брыля, у пiсьменнiцкiх тусоўках гэты опус называлi iнакш: “Калi злiпаюцца векi”.

Броўка ў свой час адкрыта заявiў, што не прызнае ўсялякай вершаванай лiрыкi. “Няxaй i вepш чapнapaбoчы iдзe дa гopнaў”, – сцвярджаў ён ды заклiкаў “машыну любiць як сябе”. Адзiн за адным з’яўляюцца зборнiкi – “Гады, як шторм”, “Прамова фактамi”, “Цэхавыя буднi”. Iдэалагiчна правiльныя, траскучыя вершы кладуцца роўненька, як цаглiнкi ў пастамент. “Пpымaй, caвeцкaя вяcнa, зaгaды aд ЦК”.

А мiж тым пачынаў Броўка менавiта з лiрыкi – гэта верш 1926 года “Ой, не шапчы, мая бярозка”. Бо якраз лiрычныя вершы ўдавалiся яму найбольш, успомнiць хаця б цудоўную “Александрыну”, якая стала песняй. I не заўсёды Броўка быў такiм правiльным. У спецпаведамленнi сакрэтна-палiтычнага аддзела ГУГБ НКУС СССР “О ходе подготовки к I Всесоюзному съезду Союза советских писателей” ад 12 жнiўня 1934 г. гаворыцца: “Бровко П.У., беспартийный, сын полицейского, белорусский поэт. Ярый нацмен”. Сапраўды, хоць у анкетах паэт старанна пазначаў, што сын беззямельнага селянiна, у 1948 годзе прызнаваўся ў аўтабiяграфii, што бацька тры гады служыў фурманам у памешчыка, а потым некалькi гадоў малодшым стражнiкам у Лепелi. Броўка ўваходзiў у колы маладых бунтоўных паэтаў, сябраваў з Купалам – яго нават празвалi “прыдворным паэтам Янкi Купалы”.

Але ясна, што аднойчы абраў больш правiльны, як яму здавалася шлях, – служыць iдэалагiчнай машыне. Таму большасць яго твораў назаўсёды згiнула ў часе. Але не верш, якi даў назву зборнiку 1959 г., што быццам прарос скрозь бетонныя плiты афiцыёзу:

Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно – блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Гiсторыя першага кахання… Успамiн пра родную вёску Пуцiлкавiчы… Гэта зусiм не тое, што напiсана паралельна “Зыpкiм бляcкaм cвятлa, дyмкaй мyдpaгa Лeнiнa нa aбшapax твaix уcё як ёcць aпpaмeнeнa”.

На той час, якi апiсаны ў вершы, Броўка лiчыўся самавiтым юнаком. У адрозненне ад большасцi вяскоўцаў, быў пiсьменны, у дзяцiнстве яго наймалi складаць лiсты. З 13 гадоў увогуле працаваў – пiсарам, справаводцам, селькорам. А ў 1923-м стаў ужо сакратаром камсамольскай ячэйкi вёскi. Так што равеснiца, няхай i першая прыгажуня, не магла не звярнуць на яго ўвагу.

А вось у год напiсання – 1957-мы – Пятрусь Броўка жыў у кватэры, дзе сёння знаходзiцца яго музей, у доме ў стылi мадэрн, спраектаваным архiтэктарам Гаем. За спiной шмат трагедый. Мацi загiнула ў Асвенцыме – пайшла ў газавую камеру замест маладзенькай дзяўчынкi. Ад атрыманых на фронце ран памёр брат Канстанцiн. Цесць, дырэктар Белпедтэхнiкума Рыдзеўскi, расстраляны ў 1937-м, цешчу давялося вызваляць з лагера для “жен изменников родины”.

Знайшла цiкавую тэорыю, чаму для верша выбраная менавiта такая зёлка. Навуковая назва чабора звычайнага – Thymus serpyllum, ад грэчаскага слова thyo – ахвярапрынашэнне, паколькi траву кiдалi ў агонь у час такой цырымонii. Вось i герой нiбыта прыносiць сваё каханне ў ахвяру нерашучасцi.

Але знайшла i ўспамiны, запiсаныя ад аднасяльчанкi Петруся Броўкi А.Ф. Рыбчак. Тая згадвае, што сапраўды ў юнага Петруся была каханая дзяўчына, прыгажуня i працаўнiца, з якой яны сустракалiся звычайна каля вялiкага валуна напрыканцы вёскi. I сапраўды тая дзяўчына насiла беленькую хустачку. А за месцам спаткання, ля Пуцiлкавiчаў, быў луг, парослы чаборам. У вёсцы гэтую зёлку называлi “чомбар”, запарвалi як чай.

Валун пасля знiк, калi пашыралi дарогу. А шэдэўр, народжаны шчырым, чыстым пачуццём, хараством роднай прыроды i, зразумела, пахам чабору, застаўся.

Аўтар: Людміла Рублеўская.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам