ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да 90-годдзя з дня нараджэння Алены Сяргееўны Абруцінай
Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Усе мы разам ляцім да зор…

Усе мы разам ляцім да зор…
Іншыя навіны

Паштоўку з партрэтам Багдановіча адправілі ў космас.

Выява паэта, які апеў зорку Венеру, апынулася ў космасе... Калісьці супрацоўнікі літаратурнага музея Максіма Багдановіча прэзентавалі гэтую паштоўку з партрэтам самага рамантычнага беларускага паэта журналістцы АНТ Святлане Карульскай, а тая, у сваю чаргу, перадала яе беларускаму касманаўту Алегу Навіцкаму. Вось такое вялікае падарожжа атрымалася ў звычайнай паштоўкі. Загадчык музея Максіма Багдановіча Міхал Бараноўскі дапамог  даведацца аб дэталях гэтай літаратурна-касмічнай навіны:

Ірына Мацяс, супрацоўніца нашага музея, калі перадавала паштоўку, звярнула ўвагу на радкі, размешчаныя на адваротным баку. А гэта верш Максіма Багдановіча “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...”, напісаны ў 1915 годзе. Лірычны зварот, у якім ідзе развага аб ролі чалавека ў кантэксце сусвету:

Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?

Святлана Карульская праявіла ініцыятыву і перадала пасылку касманаўту Алегу Навіцкаму як сімвал Радзімы. Ідэя зрабіць так, каб Максім мог апынуцца бліжэй да зор, пра якія так марыў, даўно лётала ў паветры, але ўсё не было нагоды яе рэалізаваць, а тут зоркі сышліся, і праз тры поціскі рукі верш Максіма апынуўся на арбіце. Мы былі ў курсе справы і ўважліва сачылі за навінамі, і вось, нарэшце, наша маленькая мара збылася.

Зоры.jpg

Так беларуская літаратура распаўсюджваецца па ўсім сусвеце. Дарэчы, традыцыя касманаўтаў браць з сабою ў космас нейкія асабліва важныя для іх кнігі існуе даўно – хоць гэта вельмі складана, бо кожны грам грузу ўлічваецца. Але ў 1984 годзе на борце карабля “Саюз Т-10” пабывала кніга “Апошнія вершы М.Ю. Лермантава”, якраз тады, калі аднаму з астэроідаў надалі імя гэтага паэта. Да стагоддзя Льва Талстога ў космас адправіліся “Севастопальскія апавяданні”. Казахскі касманаўт Талгат Мусанбаеў узяў з сабой на станцыю Каран, расіянін Алег Рыжыкаў – Евангелле...

Але яшчэ раней пабывала на касмічнай вышыні беларуская літаратура: касманаўт Уладзімір Кавалёнак у 1978 годзе ўзяў з сабой на арбітальную станцыю “Салют-6” паэтычны зборнік Васіля Зуёнка “Нача”, захаваліся кадры, як ён чытае вершы адтуль на арбіце. Пётр Клімук браў з сабой кніжнае выданне “Новай зямлі”, і гэты асобнік цяпер захоўваецца ў коласаўскім музеі ў Смольні. І касманаўт Алег Навіцкі, родам з Чэрвеня, ніколі не забываўся на сваю радзіму. Успомніце, як падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Капылі мы змаглі ўбачыць на экране яго віншаванне землякам-беларусам. Тады ж ён з пачуццём прачытаў урывак з верша Максіма Танка “Рукі маці”. А цяпер дзякуючы Алегу Навіцкаму на станцыі – паштоўка, з якой Максім Багдановіч глядзіць на Зямлю і на любімую Беларусь з космасу.

Аўтар публікацыі: Арына Карповіч.
Крыніца: Звязда

Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пашырае супрацоўніцтва з Рэспублікай Башкартастан

6 Сне 2021

У межах візіту афіцыйнай дэлегацыі Башкартастана ў Беларусь 6 снежня Нацыянальную бібліятэку наведалі першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Башкартастан Наталля Лапшына, в.а. дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі імя Ахмет-Закі Валідзі Рэспублікі Башкартастан Марат Зулькарнаеў і генеральны дырэктар Рэспубліканскага цэнтра народнай творчасці Рэспублікі Башкартастан Артур Алібакаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар

5 Сне 2021

З набліжэннем Каляд і Новага года ў многіх з нас узнікаюць пытанні: як лепш сустрэць гэтыя чароўныя зімовыя святы, дзе і з кім іх адзначаць, якія стравы прыгатаваць? Немалаважную ролю адыгрывае і адзенне, у якім мы будзем сустракаць 2022 год.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

5 Сне 2021

Літаратура не бывае правінцыйнай і сталічнай, яна бывае таленавітай і не... Заўсёды ў рэгіёнах жыло шмат выдатных пісьменнікаў, кожнага класіка натхняла яго малая радзіма.

Навіны бібліятэк

4 Сне 2021

130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай нацыянальнай паэзіі прысвечаны спецыяльны – адзінаццаты, лістападаўскі за 2021 год, нумар навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам