ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
14 сакавіка 1945 года. 56 дзён да Перамогі
Семінар ВЧЗ Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце

UPDATE. Аднаві сябе

Іншыя навіны

update_af.jpgЗ чаго складаецца шчасце? І што ў жыцці самае галоўнае? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў зборніку апавяданняў UPDATE (што перакладаецца як «аднаўленне»), які прэзентавалі ў Мінску на мінулым тыдні.

UPDATE – сумесны праект чатырох аўтараў: Лары Продан, Сафіі Ворсы, Вікторыі Левінай і Зоі Падліпскай. Пісьменніцы пазнаёміліся на Міжнародным літаратурным конкурсе «Славянскае слова» і вырашылі разам скласці і выдаць кнігу.

Усе апавяданні, якія ўвайшлі ў зборнік, аб’ядноўвае агульная тэма – тэма любові, заўважыла адна з аўтараў, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Зоя Падліпская:

– Маецца на ўвазе не толькі каханне паміж мужчынай і жанчынай, але і любоў да радзімы, роднай мовы, бацькоў, людзей. У кнізе мы паспрабавалі даць адказ на пытанне «што для чалавека самае галоўнае?». І прыйшлі да выніку, што гэта павага да сябе, бо толькі праз яе ты зможаш паважаць іншых.

Кніга будзе карыснай і для падлеткаў, і для дарослых з багатым жыццёвым вопытам, упэўнена 16-гадовая пісьменніца Сафія Ворса:

– Я напісала свае апавяданні з той мэтай, каб у чытача з’явіліся пытанні да сябе і ён знайшоў на іх адказы. Каб задумаўся: ці ўсё я раблю так, як трэба? А калі не, абавязкова выправіўся, стаў шчаслівым сам і ашчаслівіў тых, хто побач.

У літаратуры ёсць адказы амаль на ўсе пытанні, заўважыла на развітанне пісьменніца Лара Продан:

– Таму я запрашаю ўсіх чытаць як мага больш і абавязкова аналізаваць тое, што прачыталі. Літаратура – адзін з самых простых спосабаў, каб самаўдасканальвацца, лепш разумець сусвет, людзей і самога сябе.

Аўтар публікацыі:: Ангеліна Галубовіч, вучаніца 11-га класа гімназіі № 74 Мінска.
Фота аўтара.
Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам