ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі “Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці чалавецтва”
Дзень праваслаўнай кнігі

Украінскія бестселеры для дзяцей будуць выдадзены ў перакладзе на беларускую мову

Украінскія бестселеры для дзяцей будуць выдадзены ў перакладзе на беларускую мову
Іншыя навіны

“Хто расце ў парку” (2016) і “Хто расце ў садзе” (2017) – серыя пазнавальных кніг сучасных украінскіх аўтараў – пісьменніцы Кацярыны Міхаліцынай і ілюстратаркі Аксаны Булы.

Ukrbestseliery-3.png

Гэта маляўнічыя вызначальнікі дрэваў для маленькіх і вялікіх чытачоў. А таксама невялікія гісторыі пра сямейныя каштоўнасці: пра пошукі кагосьці роднага, пра цёплыя стасункі з бацькамі, пра каханне, спагаду, пра любоў да тых, каго ўжо няма з намі. Зараз на краўдфандынгавай пляцоўцы “Вулей” ідзе збор сродкаў на выданне кніжак.

“Хто расце ў парку”

Гэта кніга пра парастак, які шукае, да каго ён падобны. Парастак знаёміцца з 10 дрэвамі, дазнаецца, як яны выглядаюць, якое ў іх лісце, кветкі, кара і плады, як гуляюць з імі дзеці і ў якіх мэтах выкарыстоўваюць дарослыя. Урэшце парастак знаходзіць сваё дрэва, і разумее, што шчасце – гэта “знайсці ў гэтым свеце кагосьці падобнага да цябе”.

Chto_rascie_y_parku_1.jpg

Chto_rascie_y_parku_2.jpg

Chto_rascie_y_parku_3.jpg

Chto_rascie_y_parku_4.jpg

“Хто расце ў садзе”

Гэта кніга пра салоўку, які ўвесну прыляцеў у стары сад і шукае, дзе пабудаваць сабе гняздзечка. Гняздзечка, якое мае нагадваць салоўку пра яго бацькоў, бо тады і спеў яго будзе найпрыгажэйшым. Гэта кніга пра насельнікаў старога саду – садовыя дрэвы і кусты, чыя квецень упрыгожвае кожную старонку кнігі. А таксама пра людзей, якія пасадзілі і даглядаюць гэты сад – дзядулю, бабулю і ўнучку. Пра клопат і любоў, якія не паміраюць, нават калі нехта з сям’і адлятае на нябёсы.

Chto_rascie_y_ sadzie_1.jpg

Chto_rascie_y_ sadzie_2.jpg

Chto_rascie_y_ sadzie_3.jpg

Chto_rascie_y_ sadzie_4.jpg

Што цікавага ў гэтых кнігах?

  • красамоўныя малюнкі, нездарма гэтыя кнігі называюць кнігамі-карцінкамі
  • батанічныя апісанні, якія зацікавяць як дзяцей, так і дарослых. Ці ведаеце вы які малюнак на кары дуба? а якія навобмацак лісткі вішні? а пад якімі дрэвамі жывуць зялёныя вожыкі?
  • падказкі, як гуляць з лісцем і пладамі дрэў. І гэта, дарэчы, выдатная нагода для дарослых узгадаць сваё дзяцінства і свае гульні
  • невялікі аб'ём тэксту не дасць занудзіцца самым маленькім слухачам
  • вялікі шрыфт, зручны для чытачоў-пачаткоўцаў
  • тэма сямейных стасункаў, вельмі цёпла і далікатна раскрытая: хто мы, да каго падобныя, што дае нам падтрымка бацькоў, як праяўляецца клопат і любоў, ці прысутнічае родны чалавек у нашым жыцці пасля сваёй смерці
  • кожная кніга – гэта запрашэнне ў падарожжа на блізкія адлегласці, бо іх можна браць з сабой на шпацыр каля дома, і на далёкія, бо ў кожнай кнізе сустракаецца 1 незвычайная расліна (гінкга ў “Хто расце ў парку” і айва ў “Хто расце ў садзе”). Каб з імі пазнаёміцца, давядзецца выправіцца ў сапраўднае падарожжа, напрыклад, у Батанічны сад).

Кніга “Хто расце ў парку” ўвайшла ў міжнародны спіс Белыя вароны (White Ravens) 2016, куды заносяць дзіцячыя кнігі, якія маюць сусветнае значэнне. А таксама яна прызнаная лепшай украінскай кнігай для дзяцей у намінацыі “Проза для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту”, паводле “Рэйтынгу крытыка – 2016”.

Як кнігі будуць выглядаць

Ukrbestseliery-1.png

Аўтары

Аўтары.png

Перакладчык

Перакладчык.png

Калі кнігі будуць выдадзеныя?

Як мага хутчэй! Бо менавіта з такімі кнігамі трэба сустракаць вясну і лета!

Пераклад зроблены, макеты цалкам гатовыя да друку, з друкарняй дамоўлена. Таму, як толькі збярэцца патрэбныя сума, кнігі пойдуць у друк.

Крыніца: Наша ніва

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам