ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Самы дужы” да Дня абаронцы Айчыны
У бібліятэцы адзначылі самае мужнае свята ў годзе

У закладкі: спіс лепшых кніг на беларускай мове ад тэатральнага крытыка, мастацтвазнаўца, сацыёлага ды паэта

У закладкі: спіс лепшых кніг на беларускай мове ад тэатральнага крытыка, мастацтвазнаўца, сацыёлага ды паэта
Іншыя навіны

Беларускія інтэлектуалы распавялі пра свае любімыя кнігі. Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў, тэатразнаўца і кандыдатка мастацтвазнаўства Ксенія Князева, сацыёлаг Таццяна Вадалажская, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і паэт Валярына Кустава – дзеляцца сваім асабістым спісам лепшых кніг на беларускай мове.

Аляксей Стрэльнікаў, тэатральны крытык

Аляксей Стрэльнікаў.png

Альгерд Бахарэвіч, “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча”

Альгерд Бахарэвіч.jpg

Для мяне Альгерд Бахарэвіч найперш празаік, і ў сваім нон-фікшн ён цікавы найперш сваім эмацыйным досведам. Я не ўспрымаю “Гамбургскі рахунак” як кніжку пра літаратуру, а як спробу пражыць літаратуру, правесці яе праз свой эмацыйны досвед. Як выкладчык я супраць таго, каб лічыць гэту кнігу новым падручнікам, таму што ў ідэале чытач беларускай літаратуры павінен нават не спрачацца з Бахарэвічам, з ягонымі тэзамі, а стварыць свой уласны “Гамбурскі рахунак”. А момант, калі абмеркаванне беларускай літаратуры адмовіцца ад даследаванняў жаночых вобразаў у рамане “На росстанях” на карысць вывучэння цёмнага мінулага Каяна Лупакі, будзе нараджэннем новай догмы. Любая догма – гэта вельмі сумна. А вось кніжка ў Бахарэвіча вельмі цікавая.

Ігар Бабкоў, “Хвілінка. Тры гісторыі”

Ігар Бабкоў.jpg

Ігар Бабкоў цікава апісвае Мінск і мінчукоў. Такое адчуванне, што і кнігу сваю ён піша ля шырокага акна кавярні, разглядаючы мінакоў і тых, хто заходзіць унутр. Але пры гэтым унутры кнігі правіла гульні ўвесь час змяняюцца. Раптам мы пачынаем разбіраць ідэалагічны клубок унутры беларускай палітычнай думкі, а вось мы становімся сведкамі напружанага інтэлектуальнага паядынку двух юнакоў. Філасофскія раманы мусяць пісаць філосафы, за гісторыямі кнігі Бабкова можна пабачыць цені вялікіх думак, якімі жывіцца беларуская паўсядзённасць.

Анка Упала, “На заснежаны востраў”

Анка Упала.jpg

У гэтай кнізе прозы схоплены цудоўны момант, калі рэфлексіі чалавека схоплены ў нейкай герметычнай прасторы, дзе яны маюць шанец развіцца ў паўнавартасную думку. Гераіня вучыць шведскую мову ў інтэрнаце, стасуецца з іншымі студэнтамі, абмяркоўвае з імі актуальныя навіны, перажывае на сабе канкрэтныя сітуацыі сутэкненняў культур, моў, традыцый, шматлікія абстракцыі сучаснай інтэлектуальнай павесткі дня раптам змушаюць да канкрэтных учынкаў тут і цяпер. Нечым гэта кніжка нагадвае “Волшебную гору” Томаса Мана.

Ксенія Князева, тэатразнаўца, кандыдатка мастацтвазнаўства, дацэнтка

Ксенія Князева.png

Зразумела, я цаню творы Янкі Купалы і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Івана Шамякіна ды Васіля Быкава. Безумоўна, выклікаюць вялікі інтарэс кнігі Андрэя Хадановіча і Альгерда Бахарэвіча, якіх ужо можна назваць сучаснымі класікамі. Але мне не хацелася б называць агульнавядомую літаратуру і аўтараў, якія так ці інакш на слыху. Ахвота звярнуць увагу на тыя сучасныя творы, што, магчыма, не так шырока вядомыя сярод беларускіх чытачоў.

Андрэй Адамовіч, “Таўсціла і лешч”

Таўсціла-і-лешч.-Адамовіч.jpg

Адзін з герояў навэлы – Максім – вось ужо два гады марыць злавіць ляшча, але ніяк не дае рады. У кнізе распавядаецца акурат пра тое, як тры сябры выпраўляюцца на рыбалку, пасля чаго з імі пачынаюць адбывацца проста-такі псіхадэлічныя рэчы. Выдатна прадуманы сюжэт захапляе з першых старонак, асаблівасці аўтарскай паэтыкі пагружаюць у фантасмагарычную атмасферу, а доўгачаканая развязка здзіўляе. Навэла пра асаблівасці беларускай рыбалкі чытаецца лёгка і не адпускае да апошніх старонак. Дарэчы, у мінулым годзе выйшла новая кніга Андрэя Адамовіча “Песня пра Цімура”, якая ўжо займела скандальную вядомасць, бо яе героі носяць імёны вядомых беларускіх інтэлектуалаў. Я яшчэ не паспела прачытаць гэты твор, але збіраюся абавязкова.

П’еса Кацярыны Чэкатоўскай “Мастэктамія”

Кацярына Чэкатоўская.jpg

Па роду сваіх заняткаў мне часта даводзіцца чытаць п’есы. Вартых увагі беларускамоўных п’ес, на жаль, не так шмат. Сярод іх – дэбютны тэкст Кацярыны Чэкатоўскай. У ім галоўная гераіня Жэня зрабіла мастэктамію не па медыцынскіх, а, так бы мовіць, па этычных прычынах: “выдаліла сабе грудзі…, каб перамагчы заўсёдны страх быць зняважанай”. І вось, жанчына прыйшла на ток-шоу “Як я палюбіла сваё цела”, каб падзяліцца сваім траўматычным досведам. Жэня расказвае некалькі вельмі рэалістычных гісторый таго, як розныя мужчыны без ані якага дазволу лічылі для сябе прымальным парушыць яе асабістую прастору. І калі на пачатку п’есы ўчынак Жэні падаецца надта радыкальным і неапраўданым, то напрыканцы ён выглядае прысудам грамадству. Калі ў ім жанчына можа адчуць сябе ў большай ці меншай небяспецы толькі выдаліўшы сабе грудзі, то нешта не так не з жанчынай, а з гэтым грамадствам.

Зборнік вершаў Вальжыны Морт “Эпідэмія ружаў”

Вальжына Морт.jpg

Цудоўная беларуская паэтка Вальжына Морт доўгі час жыве і працуе ў ЗША. “Эпідэмія ружаў” складаецца з выбаркі з дзвюх папярэдніх амерыканскіх кніжак і новых вершаў. Апісваць паэзію – справа няўдзячная. Таму я лепш узгадаю, што паводле твораў Вальжыны ў Мінску можна пабачыць ажно два ўдалых спектаклі, што ўражвае, бо інсцэніроўка вершаў – вялікая рэдкасць (а тым больш вершаў сучасных). Гаворка ідзе пра спектаклі “Мова Х” эксперыментальнага тэатра “Галава-нага” (рэжысёр Аляксей Стрэльнікаў) і “М.” Тэатра-майстэрні на Оk 16 (рэжысёр Мікіта Ільінчык).

Таццяна Вадалажская, каардынатарка Лятучага ўніверсітэта, сацыёлаг

Таццяна Вадалажская.png

Ігнат Абдзіраловіч, “Адвечным шляхам”

Ігнат Абдзіраловіч.jpg

Класічны для беларускай інтэлектуальнай традыцыі Ігнат Абдзіраловіч і яго эсэ “Адвечным шляхам”. Таямнічая асоба аўтара і гульня з псеўданімам і назвай твора – усё гэта ўжо абуджае фантазію і інтарэс. А калі дадаць, што тэкст напісаны ў Вільні начатку 20-х мінулага стагоддзя, то гэта дадае столькі кантэкстаў, загадак, дадатковых прачытанняў, што можна бясконца вяртацца і вяртацца да гэтага твора. Але гэта яшчэ не ўсё. У кнізе можна знайсці думкі, што сталі мэнстымам у разуменні сацыяльнага жыцця напрыканцы ХХ стагоддзя. “Ільючаяся форма” Ігната Адзіраловіча фантастычная канцэптуальная здагадка і прапанова свету для яго разумення і пабудовы. Яна потым вылілася ў “цякучую сучаснасць” Зігмуда Баўмана, але цяпер яе можна шчыра лічыць другаснай.

“Код прысутнасці. Анталогія сучаснага беларускага мыслення”

Код прысутнасці.jpg

Тым, хто зацікавіўся беларускай інтэлектуальнай традыцыяй, нельга прапусціць дзве кнігі, што ўжо стварылі адмысловую серыю: “Анталёгія сучаснага беларускага мыслення” (Беларускі калегіюм, 2003) і “Код прысутнасці. Анталогія сучаснага беларускага мыслення” (Лятучы ўніверсітэт, 2016). Гэтыя кнігі збіраюць панараму сучасных мысляроў, і тых пытанняў, што хвалявалі і прымушалі шукаць новыя паняткі, ствараць вобразы і ідэі. Па іх можна вывучаць прыгоды думак і зарыентавацца хто ёсць хто ў інтэлектуальным полі краіны. Кніга, як казаў Максім Жбанкоў, “нахабная, але неабходная” ва ўсіх сэнсах.

Аляксандр Смалянчук, “Раман Скірмунт (1868–1939): Жыццяпіс грамадзяніна Краю”

Раман Скірмунт.jpg

Кніга Аляксандра Смалянчука, з аднаго боку, узорная прадстаўніца якасных гістарычных даследаванняў, а з іншага боку, неверагоднае падарожжа ў жыццёвы шлях аднаго з персанажаў беларускай гісторыі. І праз гэты шлях мы бачым тое, што звычайна схавана для чалавека, які не займаецца спецыяльнымі даследаваннямі. Мы бачым пакручысты шлях паўставання ідэй, іх пераўтварэнні і знікненне з палічнага поля. Мы бачым жывых людзей, якія шукалі сваё прызначэнне, любілі, рабілі памылкі (часам трагічныя) і прымалі рашэнні, што сёння вызначаюць абставіны нашага жыцця. Па гэтай кнізе варта было б здымаць кіно. А пакуль, яе можна пачытаць. Яна вялікая і асалоды пагружэння хопіць надоўга.

Міхал Анемпадыстаў, “Колер Беларусі”

Міхал Анемпадыстаў.jpg

Не магу абмінуць “Колер Беларусі” Міхала Анемпадыстава. На шчасце, у нас выходзіць усё больш прыгожых выданняў, якія паказваюць Беларусь з самых розных бакоў. Але ж гэта застаецца ўнікальным. Гэта тры ў адным. Можна “думаць вачыма”, углядаючыся ў фатаздымкі і адчуваючы ў сабе культурны код, які “набіраецца” нібыта стукае ў сэрца, калі пазнаеш сябе і сваё жыццё на старонках кнігі. Можна даследаваць, крочачы за аўтарам у культурныя і гістарычныя падарожжы, і даведвацца, як наяўныя тэхналогіі задавалі ўмовы выкарыстання чырвонага ці блакітнага. А можна проста плыць па словах і вобразах, крыху іранічных, крыху фантазійных, трапных і стылёвых. Кніга адкрывае свет і падаецца, что раней ты жыла з заплюшчанымі вачыма.

Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ

Сяргей Харэўскі.png

Альгерд Бахарэвіч, “Сабакі Эўропы”

Сабакі Эўропы.jpg

Гэтая кніга Бахарэвіча ўнікальная падзея не толькі ў яго творчасці, але і ў беларускай літаратуры наогул. Яна атрымала прэмію ПЭН-цэнтру, “Кніга года”, за 2018. Сюжэт рамана, што адбываецца ў недалёкай умоўнай будучыні, уяўляе сабою шэсць гісторый, знітаваных разам. Недзе на далёкім востраве ствараецца ідэальныя Крыўя, пакуль пануе Расейскі Рэйх, вучні школ закопываюць таямнічае пасланне, а ў берлінскім гатэлі знаходзяць труп... Раман выйшаў першы раз у 2017 годзе, прэтэндаваў на Прэмію Гедройца і рускую прэмію “Большая книга”, быў перавыдадзены у перакладзе ў Маскве, а зараз будзе пастаўлены, як вялікі спектакль “Свабодным тэатрам” у Лондане.

Міленка Ергавіч, “Арэхавы палац”

Арэхавы палац.jpg

Гэта вельмі блізкая і зразумелая нам, жывучым ва Усходняй Еўропе, людзям. У эпапеі, што ўклалася ў невялікую кнігу баснійскага пісьменніка, распавядаецца ў адваротным парадку гісторыя аднае сям’і з прыморскага харвацкага горада Дуброўнік. Перад намі паўстае эпічная карціна ХХ стагоддзя ў шматлікіх дэталях, напоўненая эмоцыямі і колерамі. Кніжку Ергавіча пераклаў яго сябрук, выбітны наш перакладчык Сяргей Шупа. Варта пачытаць гэтую зазапляльную гісторыю па-беларуску, каб адчуць смак і мовы, і стылю.

Архан Памук, “Стамбул”

Стамбул.jpg

Горад успамінаў. Гэта выбітная, не падобная на іншыя творы самога Памука, напісаная ў жанры дакументальнай прозы кніга – ода роднаму гораду аўтара. Перад намі паўстае шырокая панарама гісторыі і геаграфіі вялікага горада, скрозь пярэсты вітраж асабістых успамінаў пісьменніка.

Мойшэ Кульбак, “Панядзелак”

Панядзелак.jpg

Яшчэ адзін выдатны ўзор мастацкага перакладу ад Сяргея Шупы – “Панядзелак” Мойшэ Кульбака, нашага выбітнага літаратара, які родам са Смаргоні, ён пісаў на ідышы, жыў у Вільні і Мінску. Недзе ў гэтых геаграфічных каардынатах і адбываецца дзеянне рамана. Па стылю гэта нават не зусім проза, нагэтулькі паэтычна і спеўна чытаецца тэкст Кульбака. Гэты раман выдадзены быў упершыню ў Варшаве, перавыдадзены, па вайне, у Буэнас-Айрэсе, перакладаўся на нямецкую, французскую, англійскую, іспанскую мовы. Ну, вось нарэшце, у Празе гэтую кнігу выдалі і па-беларуску. На іншых мовах пакуль гэты неверагодны прыгожы твор вы не прачытаеце.

Валярына Кустава, паэт

Валярына Кустава.png

Уладзімір Караткевіч, “Ладдзя Роспачы”

Уладзімір Караткевіч.jpg

Увогуле практычна любы мастацкі тэкст, напісаны Уладзімірам Сямёнавічам, здольны ператварыць любога чалавека ў беларуса. Ад “Зямлі пад белымі крыламі” да “Каласоў пад сярпом тваім”. А вось “Ладдзя Роспачы”, як на мяне, здольная закахаць… у Беларусь, пенны глог, юную дзяўчыну Бярозку-Эўрыдыку, у мачо Гервасія Выліваху-Арфея, які ратуе каханую з чоўна Харона...

Уладзімір Караткевіч імкнуўся давесці беларусам, што яны маюць абсалютнае права на гістарычнае быццё. Ён абуджаў нацыянальную самасвядомасць, а разам з ёй набліжаў і прыход незалежнасці на беларускую зямлю. Праз гістарычныя сюжэты ды новаствораныя міфы ў сваіх раманах, аповесцях, нарысах, вершах ён ствараў матрыцу будучыні, галоўнай мэтай было выкараненне комплексу нацыянальнай непаўнавартасці і прышчапленне гена беларускасці.

Весялосць, харызма ды аптымізм галоўнага героя Вылівахі – тое, што прыцягвае, дае надзею. З такім нават ад смерці можна збегчы, выйграўшы ў яе жыццё ў шахматы. І гэта тое, чаму трэба вучыцца беларусам, каб перамагчы нягоды, каб перажыць і адолець любую бяду, ворага.

Уладзімір Някляеў, “Прошча”

Прошча.jpg

Магчыма, камусьці пашанцавала так, як мне: і гэта была першая яго кніга, якую выпала прачытаць. Кніга зараджана неверагоднай энэргетыкай, як і сама Прошча (згодна з ўяўленнямі вернікаў, месца, надзеленае надзвычайнай сілай). Невыпадкова “Прошча” была ўганараваная Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы. Менавіта “Прошчаю” Някляеў трывала і назаўжды засведчыў сваё месца ў беларускай літаратуры. І, канечне ж, знакавым творам усяе кнігі сталася аднайменная паэма, што падкажа шмат якія крокі Паэта і на цяпер, і на пасля.

Неад’емнай часткай творчага здабытку Някляева, як і ўсёй нашай літаратуры ёсць і кніга “Так”. Някляеў мог ужо больш нічога і не пісаць пасля зборніка “Прошча”, каб застацца. Але напісаў “Так”. У кнігу, апроч вершаў, створаных за пяць гадоў жыцця ў замежжы, увайшлі і дзве найвыдатнейшыя паэмы беларускай літаратуры мяжы стагоддзяў – “Ложак для пчалы” і “Паланэз”. Някляеў надаў беларускай літаратуры тую небеларускую вастрыню, тую неспакойную нервовасць, якой так не стае беларусам, каб не быць абыякавымі.

Рыгор Барадулін, “Руны Перуновы”

Руны Перуновы.jpg

Дзядзька Рыгор быў памежна шчырым, калі сказаў: “Калі пішу – не баліць”. У любым веку, пры любым стане здароўя. Калі піша – боль, хваробы, усё што мучыць цела, сыходзіць. Бо ад паэзіі лекуецца душа, загойваецца незагойнае. Бо і Паэзія – гэта вера, гэта рэлігія. Рыгор Барадулін спавядаў беларускую Паэзію. У яго вершах – беларуская спрадвечнасць. У яго паэзіі – крэўнасць, крывіцкасць, дух беларускі, ліцвінскі дух. Як Паэт Барадулін ёсць, існуе выключна ў мове, якой жывіцца, і якую поўніць. У яго паэзіі і хрысціянскія, і паганскія багі мірна сужываюцца на адных беларускіх нябёсах. Духам крывіч, сэрцам паганец, душой беларус – ён жыве ў паэтапрасторы суладдзя з вераю і самім сабой.

Паэт, уратаваны Паэзіяй. А калі Беларусь – нацыя паэтаў, то чым, калі не Паэзіяй, уратавацца Беларусі?

Агулам Барадулін надаў нашай мове новую вобразнаснасць. Паказаў, што на беларускай мове магчымама ўсё: і размовы з Богам, і эратычныя прызнанні ў каханні. А ўсё разам гэта і ёсць беларускі Космас.

Крыніца: Будзьма беларусамі!

Навіны

1 Кра 2020

Яго імя згадваецца разам з малодшым братам, класікам Максімам Багдановічам. І ролю старэйшага брата ў станаўленні пісьменніка і грамадзяніна недаацэньваць нельга. Менавіта таму супрацоўнікі музея працягваюць пошукі матэрыялаў, звязаных з В. Багдановічам, даследуюць матэрыялы, якія захоўваюцца ў фондах розных музеяў і архіваў.

Навіны бібліятэк

1 красавіка 1945 года. 39 дзён да Перамогі

1 Кра 2020

Дырэктыва Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб правядзенні наступальнай аперацыі на Берлін. Узяцце крэпасці Глогау. Акружэнне саюзнікамі рурскай групоўкі нямецкіх войскаў. Аднаўленне Мінска. Гастролі Дзяржаўнага літоўскага джаз-аркестра. Канферэнцыя бібліятэкараў Масквы. Газеты: “Звязда” (№ 60, 61), “Большэвік Палесся” Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 151), “Искра” Валожынскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 сакавіка 1945 года. 40 дзён да Перамогі

31 Сак 2020

Указ аб узнагароджанні ордэнам “Перамога”. Наступленне саюзнікаў. Зварот сялян Гродзенскай вобласці. Набор на рабочыя спецыяльнасці. Гастролі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР. Газеты: “Звязда” (№ 59), “Советская Белоруссия” (№ 58), “Гродненская правда” (№ 43).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 Сак 2020

Ці можа дапамагчы рэальны мінулы ці ўяўны літаратурны досвед нам, сучасным, у разуменні і пражыванні новай паляндры – каранавіруса? Так, напрыклад, французы, італьянцы, бельгійцы перачытваюць А. Камю: як толькі абвясцілі пра новы вірус, узняўся продаж эсэ А. Камю "Паляндра". А што могуць пачытаць беларусы?

Навіны бібліятэк

111