ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Круглы стол з удзелам дзелавых колаў Беларусі і Узбекістана
Вынікі ХХVI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

У вёску да Крапівы

У вёску да Крапівы
Іншыя навіны

Калі пералічваюць вядомых пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Уздзеншчыне, – сярод першых называюць Кандрата Крапіву. Сапраўды, кожны з нас лёгка прыгадае хоць бы некалькі п’ес, баек, працытуе радкі.

Пра­праў­нук Глеб і ўнуч­ка Але­на ў вёс­цы Ні­зок
Прапраўнук Глеб і ўнучка Алена ў вёсцы Нізок.

Здаецца, усё ўжо даўно занатавана і вывучана, што датычыцца біяграфіі класіка. Але яго прапраўнук Глеб Александровіч (вучань мінскай гімназіі № 23) па-свойму прадоўжыў вывучаць спадчыну знакамітага продка.

“Мінскія адрасы Кандрата Крапівы” – так назваў хлопец сваю навукова-даследчую работу. Ён удакладніў, у які час і дзе пражываў у сталіцы Кандрат Крапіва, з якімі справамі, творчымі пошукамі быў звязаны кожны з гэтых перыядаў жыцця пісьменніка. Навуковым кіраўніком юнага даследчыка стала ўнучка Кандрата Крапівы – кандыдат мастацтвазнаўства Алена Атраховіч.

На гэ­тым мес­цы ў вёс­цы Ні­зок ста­я­ла ха­та, дзе на­ра­дзіў­ся Кан­драт Кра­пі­ва
На гэтым месцы ў вёсцы Нізок стаяла хата, дзе нарадзіўся Кандрат Крапіва.

Днямі яны разам наведалі вёску Нізок Уздзенскага раёна – малую радзіму Кандрата Крапівы. Хата, дзе нарадзіўся будучы класік, зразумела, да нашых дзён не захавалася. Але месца, на якім яна стаяла, тут ведае кожны.

Сваю навукова-даследчую работу Глеб перадаў у літаратурны музей Кандрата Крапівы Уздзенскай сярэдняй школы № 2 (там у фондах захоўваецца 250 рэдкіх экспанатаў). Алена Атраховіч падарыла копіі архіўных дакументаў, кнігі Кандрата Крапівы, малюнкі мастака Анатоля Александровіча да зборніка твораў класіка.

Рабочы стол пісьменніка ў экспазіцыі краязнаўчага музея Узды
Рабочы стол пісьменніка ў экспазіцыі краязнаўчага музея Узды.

Кандрат Крапіва
У раённым музеі захоўваецца рэдкі скульптурны партрэт народнага пісьменніка БССР Кандрата Крапівы, які народны мастак БССР Заір Азгур стварыў з адпаведным для абод­вух класікаў добразычлівым гумарам.

Падарункам для музея стала і калекцыя фотаздымкаў, якую даслала газета «Звязда». Фатаграфіі расказваюць, як герояў баек вядомага пісьменніка адлюстроўваюць юныя мастакі, скульптары, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Аўтар публікацыі: Яўген Пясецкі.

Крыніца: Звязда
Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам