ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Зміцер Скварчэўскі: “Многія так званыя «забабоны» перажывуць тых, хто іх сёння хавае”
Неспакойнае сэрца

У Слоніме падвялі вынікі конкурсу «Жывая класіка»

У Слоніме падвялі вынікі конкурсу «Жывая класіка»
Іншыя навіны

31 жніўня ў Слоніме прайшоў фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», скіраванага на пошук і падтрымку таленавітай моладзі.

Гэты штогадовы праект па чытанні ўголас прозы і паэзіі на роднай мове праводзяць сумесна Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў і тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне». Сёлета паўтара дзясятка прэтэндэнтаў на перамогу выбіралі з 13 тысяч удзельнікаў з кожнага рэгіёна Беларусі.

Месца правядзення фінальных творчых іспытаў – Слонімскі драматычны тэатр – таксама можна назваць жывой класікай. Сваю гісторыю тэатр вядзе ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і звязаны з імем вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Агінскага, які заснаваў вялікую тэатральную трупу: у яе ўваходзілі беларускі хор і балет, падмацаваныя прафесійнымі італьянскімі, польскімі і нямецкімі артыстамі.

Slonim_2.jpg

Але цяпер тут правілі баль не прафесіяналы, але тыя, хто цалкам можа імі стаць праз 5–10 гадоў. Сёлета конкурс быў прымеркаваны да Года малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таму большасць юных чытальнікаў выбрала творы менавіта на гэтыя тэмы. Фіналісты трох узроставых груп чыталі творы Міхася Башлакова, Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча, Анатоля Грачанікава, Васіля Віткі – і нават свае ўласныя, як вучаніца 94-й сталічнай школы Луіза Аль-Катан.

Прычым дзеці і падлеткі не проста чыталі вершы і апавяданні, а з дапамогай музыкі і візуальнага раду літаральна пражывалі гэтыя творы на сцэне, і часам так пранізліва, што нават у некаторых сталых гасцей-пісьменнікаў шчыпала ў вачах. Выбар найлепшага для прафесійнага журы, якое ўзначаліў міністры інфармацыі Беларусі Алесь Карлюкевіч, стаўся няпростым. «Цэлы год вы ішлі да фіналу, чыталі кнігі, шукалі блізкія па духу творы і пражывалі кожны радок», – зазначыў перад абвяшчэннем імёнаў пераможцаў адзін з суддзяў, намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, пазычыўшы юным чытальнікам, «каб творчасць не пакідала і далей».

Slonim_3.jpg

Пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка – 2019» сталі Паліна Пінчук з Петрыкаўскай гімназіі, якая пераканаўча «ажывіла» лісу і бусла з аднайменнай байкі, Марыя Наско з Тумілавіцкага дзіцячага садка-сярэдняй школы Докшыцкага раёна (да дрыжыкаў рэалістычна выканала «Крывавую баладу» Анатоля Грачанікава), прадстаўніца СШ № 2 г. Докшыцы Віялета Будзько (у яе выкананні ўжо хрэстаматыйная балада Антона Бялевіча «Смерць Маланні» прагучала як паўнавартасны акцёрскі маналог), і гамяльчанін Мікіта Шпілеўскі з гімназіі № 71, які дастукаўся наўпрост да сэрцаў балючым і моцным урыўкам са знакамітай «чарнобыльскай» паэмы Міхася Башлакова «Лілея на цёмнай вадзе».

Усе без выключэння фіналісты атрымалі ад арганізатараў і партнёраў праекта не толькі ганаровыя дыпломы, але і шматлікія падарункі, у тым ліку кандытарскія прысмакі і сертыфікаты на адпачынак – адну змену ў адукацыйна-аздараўленчым летніку «Зубраня».

Аўтар публікацыі: Вікторыя Целяшук.
Фота slonves.by

Крыніца: Звязда


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам