ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Шырыня паэтычнага абсягу
Спалучэнне мер прававога і грамадскага ўздзеяння – найважнейшы фактар процідзеяння карупцыі

У сеціве з'явіўся гід са спадчынай Міхала Анемпадыстава

У сеціве з'явіўся гід са спадчынай Міхала Анемпадыстава
Іншыя навіны

Некамерцыйная ініцыятыва «Лятучы ўніверсітэт» прадстаўляе гід па інтэлектуальнай спадчыне Міхала Анемпадыстава. Эсэ, артыкулы, інтэрв’ю даюць магчымасць разам прайсці па складаных пытаннях, убачыць у простым і побытавым падставовае і высокае, рушыць з глыбіні стагоддзяў у няпэўную і ўяўную будучыню.

«Уяўляючы Беларусь» – так можна было б назваць увесь творчы і інтэлектуальны шлях Міхала Анемпадыстава. З яго вершаў, вобразаў, графікі і ўяўленняў паўставала тая Беларусь, якую зараз мы знаходзім як свой дом, як крыніцу для моцы і новых крокаў.

Даследчык, дызайнер, фатограф, графік, паэт, публіцыст Міхал Анемпадыстаў найперш вядомы «Народным альбомам» і сваімі мастацкімі вобразамі і стылем.

І да канца нерасчытаным застаецца даследчык і мысляр Міхал Анемпадыстаў.

Як зразумець, дзе пачынаецца і сканчаецца беларуская культура і ці трэба ўвогуле вызначаць гэтыя межы? Як можа існаваць традыцыя сёння і ў якой форме яна будзе працаваць на сучасную ідэнтычнасць? Што можна ўбачыць і пачуць, калі толькі затрымаць свой позірк, дакрануцца да рэчаў і ўгледзецца ў іх сутнасць? Можа мы зможам там убачыць сябе. Можа, мы зможам там знайсці кропку апоры, каб «уявіць Беларусь».

Як творца, ён меў неверагодную здольнасць пераасэнсоўваць беларускую традыцыю, перакладаць яе ў сучасны кантэкст, рабіць ужывальнай і чытэльнай «тут і цяпер». Спалучыць мінулае і, будучыню ў гарманічным канцэпце. Вытанчана пераствараць простыя рэчы ў светаглядныя і мастацкія ідэі.

Яго даследаванні прасякнутыя паэтыкай і рытмам, іроніяй і тонкімі дэталямі. А вершы насычаныя філасофскім роздумам і дакладнымі фармулёўкамі.

Два гады таму Міхала Анемпадыстава не стала. Лятучы ўніверсітэт прапануе гід «Міхал Анемпадыстаў. Інтэлектуальная спадчына». У гідзе сабраны як самыя вядомыя творы Міхала: «Народны альбом», «Колер Беларусі», «Простыя словы»; так і яго менш вядомыя, але не менш значныя інтэлектуальныя і даследчыя працы.

ГІД «МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ. ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ СПАДЧЫНА»

Крыніца: газета «Новы час»

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам