ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Золак над апошняй магiстраллю
Пявучыя струны душы

“У народ і край свой толькі веру”

“У народ і край свой толькі веру”
Іншыя навіны

20 жніўня 2019 года а 17.00 у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё выставы “У народ і край свой толькі веру”. Праект падрыхтаваны да 100-годдзя з дня смерці знанага грамадскага дзеяча, палітыка, археолага Івана Луцкевіча.

Упершыню ў Беларусі ў межах асобнай выставы будзе адлюстраваны шлях Івана Луцкевіча, які з’яўляецца прыкладам самаахвярнага служэння сваёй Радзіме. Зборы знакамітых слуцкіх паясоў, рыцарскія даспехі і іншыя рарытэты Івана Луцкевіча дазволілі заснаваць знакаміты “Беларускі музей”, фонды якога пасля расфарміравання ў пасляваенны час склалі аснову многіх музейных калекцый Беларусі і Літвы. У гэтым музеі ацалелі рукапісныя зборнікі Янкі Купалы “Паўлінка”, “Сон на кургане”, “Шляхам жыцця”, яны таксама будуць прадстаўлены на экспазіцыі.

Старэйшыя браты Луцкевічы адыгралі важную старонку ў жыцці Янкі Купалы. Менавіта Іван і Антон Луцкевічы запрасілі паэта на працу ў рэдакцыю газеты “Наша Ніва”, тым самым далучылі яго да беларускага руху. Малодшы брат Стэфан уратаваў яго жыццё, аказаўшы першую медыцынскую дапамогу, калі Пясняр учыніў спробу самагубства ў лістападзе 1930 года падчас сталінскіх рэпрэсій.

На працягу доўгіх гадоў Янка Купала падтрымліваў прыязныя кантакты з братамі Луцкевічамі, пра што сведчаць ліставанне, падпісаныя фотаздымкі, якія будуць прадстаўлены на выставе. Самі ж Луцкевічы першымі вызначылі паэта як прарока Беларускага Адраджэння.

У межах выставы будуць прадстаўлены матэрыялы са збораў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Грамадскай арганізацыі “Беларускі музей імя Івана Луцкевіча” (Вільнюс, Літва). Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы Пасольству Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Таксама на выставе ўпершыню будуць дэманстравацца рэчы Івана Луцкевіча з прыватнага архіву сям’і.

20 жніўня ў межах адкрыцця выставы адбудзецца асвячэнне памятнага каменя на колішняй сядзібе Луцкевічаў у парку Янкі Купалы. Вечар памяці Івана Луцкевіча завершыцца Святой Імшой у касцёле святога Роха на Залатой горцы а 18.30.

Выставачны праект адрасаваны наведвальнікам розных катэгорый. Для арганізаваных груп пры папярэднім запісе будуць праведзены тэматычныя экскурсіі. Наведаць выставу можна да 11 верасня 2019 года.

Крыніца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Навіны

Прэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"

14 Лют 2020

19 лютага ладзіцца прэзентацыя электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, прысвечанага 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра

14 Лют 2020

12 лютага ў ГУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска” адбыўся круглы стол “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы ВЧЗ у лічбавай трансфармацыі адукацыі

14 Лют 2020

13 лютага рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прадстаўлены на VII Адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Дарожная карта лічбавай трансфармацыі адукацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111