ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Бібліятэку наведала медзведзяня Топа з культавай дзіцячай перадачы “Калыханка”
Да Дня бібліятэк

У Мсціславе ўвекавечаць імя Пятра Мсціслаўца

У Мсціславе ўвекавечаць імя Пятра Мсціслаўца
Іншыя навіны

У Мсціслаўскім райсавеце адзначылі, што цэнтральная плошча перад райвыканкамам назвы дагэтуль не мела, але на ёй стаіць помнік беларускаму друкару Пятру Мсціслаўцу.


“Таму райсавет і зацвердзіў назву плошчы, як плошча імя Пятра Мсціслаўца. Гэта знакавая гістарычная асоба не толькі для Мсціслава, але для ўсёй Беларусі”, – паведаміў старшыня райсавета Святаслаў Кусаў.

Паводле суразмоўцы, у гістарычнай частцы горада будуць пераназваны дзве вуліцы. Адной з іх, што каля Кармеліцкага касцёла, вернуць назву – Кармеліцкая. Яшчэ адну, якая насіла імя Урыцкага, назавуць Пірагоўская.

Святаслаў Кусаў удакладніў, што пакуль гістарычныя назвы вернуць толькі часткам вуліц у старым горадзе. Канчаткова імя Урыцкага з карты горада яшчэ не знікне.

“Мсціслаў вельмі старажытны горад. І як ёсць, напрыклад, у Таліне – стары Талін, а ў Мінску – стары Мінск, дык чаму б не быць і старому Мсціславу. Увекавечванне імя Мсціслаўца і вяртанне гістарычных назваў вуліц адбываецца не толькі ў межах падрыхтоўкі горада да Дажынак. Гэта адзін з крокаў па наданні гораду статусу горад-музей пад адкрытым небам”, – адзначыў Святаслаў Кусаў.

Пётр Мсціславец разам з Іванам Фёдаравым (Федаровічам) заснаваў у 1564 годзе ў Маскоўскім княстве друкарню і выдаў у ёй першую ў Масковіі друкаваную кнігу “Апостал”. Падзякі, аднак, не дачакаўся. Разам з Фёдаравым вымушаны быў ратавацца ўцёкамі на радзіму – у Вялікае Княства Літоўскае. Тут ён заснаваў новую друкарню і працягнуў справу Скарыны.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў вітае рашэнне мсціслаўскіх улад па ўвекавечванні імя Пятра Мсціслаўца: “Іх у Маскве ледзьве не забілі, і калі ён разам з Фёдаравым уцёк у Вялікае Княства, яны ўдваіх шмат чаго беларускага надрукавалі. Таму яны нашы патрыёты. Мсціславец і Фёдараў, ён жа Федаровіч, сябры і яны абодва з Беларусі”, – даводзіў Алег Трусаў.

Як згадвае Алег Трусаў, помнік Пятру Мсціслаўцу паставілі замест помніка Леніну: “Яго адкрылі на Дзень беларускага пісьменства і друку. Такім чынам у горадзе стала два помнікі друкару. Адзін напаўлегальна мы паставілі яшчэ ў савецкі час. Помнік гэты стаіць пад Езуіцкім касцёлам і аформлены ён як садова-паркавая фігура. У час, калі ставілі першы помнік, Мсціславам кіраваў дужа прагрэсіўны старшыня райкама партыі Катушкін. Ён шмат чаго дазваляў беларускага рабіць у Мсціславе”.

Неўзабаве Мсціслаў прыме абласны фестываль працаўнікоў сяла “Дажынкі-2016”.

Аўтар публікацыі: Алесь Асіпцоў.

Крыніца: Naviny.by

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам