ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Названы пераможца прэміі імя Наталлі Арсенневай
Абвешчаны шорт-ліст Прэміі Гедройца

У Мінску выйшла кніга, якую называюць энцыклапедыяй адной вёскі

У Мінску выйшла кніга, якую называюць энцыклапедыяй адной вёскі
Іншыя навіны

Галоўны рэдактар выдавецтва “Тэхналогія” Зміцер Санько разам з братам Юрыем выдалі кнігу пра сваю родную вёску “Слаўнае сяло Азярычына”.

Кнігі пра вёскі з’яўляліся ў Беларусі і дагэтуль, але новае выданне ўнікальнае сваім зместам і аб’ёмам.

Чытач кнігі даведаецца пра дапісьмовую гісторыю Азярычына і вынікі археалагічных даследаванняў наваколляў вёскі. Змешчаны ў кнізе гістарычны нарыс і архіўныя дакументы, у тым ліку рэвізскія казкі. Ёсць там і апісанне гаворкі Азярычына, слоўнік гэтай гаворкі з тэкстамі прыкладаў, іменнік вёскі, мікратапанімія, мясцовыя песні з нотамі, успаміны жыхароў, фотаархіў, мартыралог і шмат чаго іншага.

Крыніца: Радыё “Свабода”

Навіны

Нацыянальная бібліятэка далучылася да дзён расійскай духоўнай культуры

19 Вер 2019

19 верасня ў бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў у рамках форуму “Гістарычная, культурная і духоўная еднасць расійскага і беларускага народаў”, прымеркаванага да дзён расійскай духоўнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”

19 Вер 2019

18 верасня 2019 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы

19 Вер 2019

18 верасня для настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы ў бібліятэцы ў межах семінара “Актуальныя пытанні вывучэння сучаснай беларускай мовы” былі арганізаваны музейныя заняткі. Сустрэча была ініцыіравана Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальная чытальная зала працягвае знаёміць з рэсурсамі, прысвечанымі айчынным майстрам паэзіі і прозы

19 Вер 2019

Віртуальны музей Аркадзя Куляшова “Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога...” – гэтымі словамі паэта-класіка Аркадзя Куляшова звяртаем увагу аматараў слоўнай творчасці на персанальныя інфармацыйныя рэсурсы дзеячаў літаратуры Беларусі – М. Гарэцкага, А. Куляшова, У. Скарынкіна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дырэктар бібліятэкі прыняў удзел у пасяджэнні савета па пытаннях адукацыі

18 Вер 2019

17 верасня на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры ўдзеле міністра адукацыі Ігара Карпенкі прайшло пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111