ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дзень літаб’яднання “Маладняк”
Кустурыца выбраў беларускамоўны фільм паводле Марціновіча для свайго фестывалю

У Мінску пройдзе Міжнародны сімпозіум «Пісьменнік і час»

У Мінску пройдзе Міжнародны сімпозіум «Пісьменнік і час»
Іншыя навіны

Міністэрства інфармацыі краіны і Выдавецкі дом «Звязда» запрашаюць у Мінск на Міжнародны сімпозіум «Пісьменнік і час» літаратараў з 29 краін свету.

Сімпозіум адбудзецца ў межах XXVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая пройдзе ў сталіцы Беларусі з 5 да 9 лютага 2020 года. Арганізатары гэтага міжнароднага праекта – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура», Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, Міжнародны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва краін – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Сёлета праграму сімпозіума вызначае наступная назва: «Пісьменнік і час: літаратура як частка культурнага дыялогу».

Мяркуецца, што ўдзел у сустрэчы беларускіх і замежных літаратараў прымуць празаікі, паэты, публіцысты, літаратуразнаўцы, перакладчыкі з 29 краін свету: з Беларусі, Азербайджана, Балгарыі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, ФРГ, Грузіі, Італіі, Індыі, Іспаніі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Мальты, Манголіі, Палесціны, Партугаліі, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Сербіі, Славакіі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Францыі. Прадстаўнічымі павінны быць дэлегацыі з Расіі і Казахстана. Сёння беларуска-расійскія літаратурныя стасункі ўсё болей і болей пашыраюцца. Штогод выходзіць «беларускі нумар» часопіса «Наш современник». Пабачыў свет нумар «Роман-газеты», прысвечаны беларускай аповесці. Кнігі, асобныя публікацыі паэтаў, празаікаў Беларусі ў перакладзе на мовы народаў Расіі з'яўляюцца ў Чувашыі, Калмыкіі, Дагестане, Татарстане, іншых рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.

Сярод актыўных прапагандыстаў, сяброў беларускай літаратуры ў свеце – празаік і драматург Камран Назірлі з Азербайджана, Святлана Ананьева з Казахстана, Максат Бяшымаў з Туркменістана, Рысалат Хайдарава з Узбекістана, Даяна Лазаравіч з Сербіі, Салімі Хатлані з Таджыкістана і шмат хто яшчэ. Несумненна, што і сёлетні сімпозіум «Пісьменнік і час» дапаможа выбудаваць новыя масты літаратурнай дружбы і супрацоўніцтва.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.

Крыніца: «Звязда»

Чытайце таксама:

XXVII Мінская кніжная выстаўка-кірмаш: Прэзентацыі ад “Акадэмкнігі”

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам