ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Кніжная Берасцейшчына: адкрыццё з розных ракурсаў
Музычная культура Беларусі перыяду Вялікага Княства Літоўскага. Сярэдневякоўе

У Мінску праходзіць І Рэспубліканскі краязнаўчы форум

У Мінску праходзіць І Рэспубліканскі краязнаўчы форум
Іншыя навіны

У Мінску на пляцоўках Нацыянальнага гістарычнага музея праходзіць І Рэспубліканскі краязнаўчы форум. Паводле слоў старшыні Беларускага фонду культуры Тадэвуша Стружэцкага, сёлетні форум – самы прадстаўнічы з усіх, што праходзілі за апошнія дзесяцігоддзі. Удзел у маштабным мерапрыемстве, прысвечаным Году малой радзімы, бяруць каля 230 энтузіястаў і прафесійных даследчыкаў мясцовай гісторыка-культурнай спадчыны: супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, журналісты і літаратары, гісторыкі, педагогі, студэнты і школьнікі з розных рэгіёнаў краіны.

«Чалавек як істота біялагічная не вечны, ён мае свой пачатак і канец. А вось даследчык, той, хто піша, жыве да таго часу, пакуль жыве яго праца, яго тэксты. Я хачу пажадаць кожнаму з нас, каб у вечнасці засталіся тыя словы пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, якія сапраўды вартыя захавання і папулярызацыі, – звярнуўся да даследчыкаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк. – Для гэтага трэба, каб мы пазбавіліся комплексаў мізэрнасці і правінцыйнасці і памятаць, што за нашымі плячыма – вялікая традыцыя, вялікая гісторыя і кожны з нас мусіць яе любіць, шанаваць і тыражаваць веды аб ёй».

13-48_kopiya.jpg

Учора ўдзельнікі форуму прадставілі шматлікія ініцыятывы і праекты, якія ўжо рэалізаваны ў рэгіёнах дзеля захавання культурнай, прыроднай спадчыны і гістарычнай памяці, падзяліліся назапашаным вопытам і нявырашанымі праблемамі, абмеркавалі выхаваўчы патэнцыял краязнаўства ва ўстановах адукацыі, шмат спрачаліся пра ўзаемадзеянне розных структур у краязнаўчым кірунку. Сёння праца на розных музейных пляцоўках працягнецца. Напрыканцы плануецца прыняць рэзалюцыю, якая падвядзе вынікі першага і акумулюе найбольш цікавыя ідэі і прапановы на наступныя краязнаўчыя форумы. Акрамя таго, адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і пераможцаў конкурсу краязнаўчай літаратуры за 2017–2019 гады. Арганізатары творчага спаборніцтва атрымалі больш як 200 работ, сярод якіх ёсць і навуковыя даследаванні, і фотаальбомы, і творы мастацкай літаратуры, і цэлыя кніжныя выдавецкія серыі. Экспертная рада вызначыла найлепшыя работы ў намінацыях, прысвечаных Году малой радзімы (яны, дарэчы, сталі аднымі з самых масавых), 75-годдзю Вялікай Перамогі, у катэгорыі "Мой род, мая краіна" і ў намінацыі, прысвечанай асобным арганізацыям, прадпрыемствам, школам. Таксама аднаму з краязнаўцаў будзе ўручаны Гран-пры конкурсу ад Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Арганізатары краязнаўчага форуму спадзяюцца, што распачатая ініцыятыва атрымае працяг у іншых праектах. У прыватнасці, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша запрасіў краязнаўцаў на вялікі міжнародны кангрэс, прысвечаны праблематыцы краязнаўства, які адбудзецца ў кастрычніку і абяцае сабраць прадстаўнікоў не менш чым з 10 краін.

VII Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры»

Аўтар публікацыі: Вікторыя Целяшчук.
Фота: Ганна Занкавіч.

Крыніца: газета "Звязда"

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111