ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – адзін з пераможцаў XVI Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД
Ёга для міру і гармоніі

У Мінску ўпершыню прадставілі інскрыпты Васіля Быкава з прыватных калекцый

У Мінску ўпершыню прадставілі інскрыпты Васіля Быкава з прыватных калекцый
Іншыя навіны

10 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава і да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У аснове экспазіцыі – рэдкія фотаздымкі і дарчыя аўтографы на кнігах сябрам і калегам: Алесю Адамовічу, Лідзіі Арабей, Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну, Сяргею Законнікаву, Аляксею Карпюку, Пімену Панчанку, Валянціну Тарасу, Івану Чыгрынаву, Марыі Хайноўскай.

Выстава ўнікальная найперш тым, што большасць кніг з быкаўскімі інскрыптамі захоўваецца ў прыватных бібліятэках і шырокай публіцы прадстаўлена ўпершыню.

Тут можна ўбачыць, напрыклад, дарчы аўтограф паэту і сябру Г. Бураўкіну, што датуецца далёкім 1964 годам: “Генадзю Бураўкіну ў знак захаплення яго гарачнасцю дзеля справядлівасці”, і інскрыпт яшчэ аднаму блізкаму сябру гродзенскіх часоў: “Аляксею Карпюку, нязломнаму чалавеку, сябру, пісьменніку гучнага голаса, з упэўненасцю ў яго будучым, таксама як і з павагаю да яго мінулага”. Ці адзін з апошніх аўтографаў пісьменніка ад 17 чэрвеня 2003 года: “Мілай Наташы Адамовіч ад хворага Быкава з пажаданьнем не хварэць!”.

На адкрыццё выставы прыйшлі вядомыя асобы: Юлія Якаўлеўна Бураўкіна, дачка Алеся Адамовіча Наталля Аляксандраўна, дачка Аляксея Карпюка Алена Аляксееўна Сівакова, унучкі Якуба Коласа Вера і Марыя Міцкевічы, актрыса літаратурнага тэатра “Слова” Зінаіда Феакцістава; літаратары Анатоль Бутэвіч, Навум Гальпяровіч і Сяргей Законнікаў, а таксама Павел Латушка, у бытнасць якога міністрам культуры ў Ждановічах з’явіўся Музей-дача Васіля Быкава, што пасля зімовага перапынку зноў адкрыты для наведвальнікаў.

Выстава працуе з 10 па 22 чэрвеня, пн – сб: 10.00–17.00.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шапран.

Крыніца: Новы час

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам