ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У дапамогу бацькам і школьнікам – аўдыякнігі
Зміцер Скварчэўскі: “Многія так званыя «забабоны» перажывуць тых, хто іх сёння хавае”

У Купалаўскі тэатр вяртаецца легенда – спектакль “Тутэйшыя”

У Купалаўскі тэатр вяртаецца легенда – спектакль “Тутэйшыя”
Іншыя навіны

Легендарны спектакль “Тутэйшыя” зноў з’явіцца ў афішы Купалаўскага тэатра. Пра гэта паведамілі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 100-гадоваму юбілею тэатра.

Рэжысёрам абноўленай пастаноўкі стаў мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін. Менавіта ён у 1990 годзе паставіў спектакль у жанры трагіфарс па п’есе Янкі Купалы. Да таго было толькі дзве пастаноўкі “Тутэйшых”, у 1926 і 1982 годзе ў розных тэатрах, і ўсе яны неўзабаве былі зачыненыя праз цэнзуру. Спектакль Пінігіна стаў культавым, у 1992 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію і пражыў на сцэне вядучага тэатра краіны амаль 20 гадоў. Ён ішоў з перапынкамі да 2007 года, а ў 2010 годзе быў зачынены – як тады паведамлялася, праз састарэлыя дэкарацыі і іншае.

Pinigin.jpg

Янка Купала скончыў сваю знакавую п’есу “Тутэйшыя” ў 1922 годзе, яе дзеянне адбываецца на фоне падзей 1918–1920 гадоў у Беларусі, падчас войнаў, калі акупацыйныя ўлады ў нашай краіне змяняліся адна другой. Гэта сатырычная трагікамедыя, у аснове якой – разважанні аўтара пра лёс і будучыню беларускага народа, яго нацыянальную самасвядомасць.

Калі менавіта на працягу сезона адбудзецца прэм’ера абноўленай пастаноўкі, пакуль не паведамляецца.

Акрамя таго, гледачоў тэатра чакаюць і іншыя навінкі. У снежні адбудзецца прэм’ера спектакля “Кароль Лір”, які рэжысіруе Пінігін. Мастацкі кіраўнік тэатра таксама плануе ў сезоне 2019/2020 аднавіць спектакль “Ідылія” паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – яго прэм’ера запланавана на чэрвень.

У студзені на сцэне тэатра з’явіцца пластычны спектакль “Мой Шагал” расійскага рэжысёра Сяргея Зямлянскага.

На камернай сцэне тэатра свой новы спекталь пад назвай “1” / “Першы” паставіць акцёр і рэжысёр Раман Падаляка па п’есе, якую ён напісаў разам з акцёрам Міхаілам Зуем. Падаляка ў якасці рэжысёра ўжо заваяваў любоў гледачоў пастаноўкай “Радзіва «Прудок»” Андрэя Горвата.

Prudok_Af.jpg

Новы сезон – 100-ы, юбілейны – стартаваў у тэатры 3 верасня традыцыйнай “Паўлінкай”, якая ідзе на яго сцэне ўжо амаль 80 гадоў. Дарэчы, на працягу сезона кіраўніцтва тэатра збіраецца паставіць «Паўлінку» у Вязынцы, дзе нарадзіўся Янка Купала – гэты паказ плануецца самым масавым у гісторыі спектакля.

Крыніца: Реформация
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам