ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Знакамітыя і багатыя. Дзясятка самых паспяховых пісьменнікаў
Інтэрв’ю з унучкай Міхася Лынькова Ірынай Ратнікавай

У краіне светлай, дзе я… нарадзіўся!

У краіне светлай, дзе я… нарадзіўся!
Іншыя навіны

9 снежня Беларусь адзначае Дзень народзінаў самага маладога класіка беларускай літаратуры – Максіма Багдановіча.

Знакаміты паэт шмат працаваў на ніве традыцыйнага вершаскладання, але быў адкрыты да эксперыментаў. Сёлета Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе адзначыць Дзень народзінаў Багдановіча ў незвычайным фармаце.

8 снежня, нядзеля
18:00 – ларп “Гісторыі з жыцця Максіма”

Ларп – ролевая гульня жывога дзеяння, падчас якой удзельнікі паглыбляюцца ў розныя сітуацыі і прымаюць на сябе новыя ролі. “Ларп-фабрика Минск” адмыслова да Дня народзінаў паэта падрыхтавала ларп “Гісторыі з жыцця Максіма”, удзельнікі якога змогуць адчуць сябе родзічам, сябрам, каханай Максіма Багдановіча і нават самім Паэтам.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Рэгістрацыя.

9 снежня, панядзелак
18:00 – адкрыццё выставы “КП–2019” і куратарская экскурсія

Выстава атрымала сваю назву дзякуючы галоўнаму дакументу музея – кнізе паступленняў (скарочана “КП”). Усе музейныя прадметы запісваюцца ў гэтую кнігу. Выстава “КП–2019” – унікальная магчымасць упершыню пабачыць экспанаты, якія з'явіліся ў музеі за апошні год. Сярод іх кніга Паўла Шэйна з этнаграфічнымі запісамі Адама Багдановіча (1893) і ўзоры вышыўкі ад стрыечных сясцёр Максіма Багдановіча.

19:00 – музычная праграма Пятра Клюева на вершы беларускіх паэтаў

Пётр Клюеў – музыка, кампазітар, удзельнік гурта ЛСП – заспявае песні на вершы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і сучасных беларускіх паэтаў.

20:00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (ля Опернага тэатра)

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7А.
Тэлефон для даведак: (8 017) 334-42-69.

Крыніца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам