ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Апошнія мірныя дні далёкага 41-га…
Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”

У Дубаі адбылося адкрыццё Бібліятэкі Мухамеда бен Рашыда

У Дубаі адбылося адкрыццё Бібліятэкі Мухамеда бен Рашыда
Іншыя навіны

16 чэрвеня ў Дубайскім заліве для наведвальнікаў адчыніла дзверы новая бібліятэка. Па форме будынак нагадвае разгорнутую кнігу, якая ляжыць на традыцыйнай падстаўцы (ралі).

Будаўніцтва сяміпавярховага будынка Бібліятэкі Махамеда бен Рашыда абышлося ў 1 мільярд дырхамаў. У ім размясціліся бібліятэка, амфітэатр, сад і кафэ.

Наведвальнікам прадстаўлены шырокі выбар літаратуры рознай тэматыкі і жанраў, а таксама іншых носьбітаў інфармацыі. Фонды бібліятэкі размеркаваны па 9 тэматычных залах: “Агульная бібліятэка”, “Бібліятэка для моладзі”, “Дзіцячая бібліятэка”, “Бібліятэка карт і атласаў”, “Бібліятэка мультымедыя і мастацтваў”, “Бібліятэка дзелавых выданняў”, “Бібліятэка ААЭ”, “Бібліятэка перыядычных выданняў” і “Спецыяльныя калекцыі”.

Чытачы і даследчыкі атрымалі доступ больш чым да 1 мільёна друкаваных і электронных кніг на арабскай і замежных мовах. І гэта яшчэ не ўсё. У бібліятэцы таксама прадстаўлены каля 35 тыс. друкаваных і электронных газет з усяго свету, каля 500 рэдкіх выданняў, 6 мільёнаў навукова-даследчых работ, каля 73 тыс. музычных дакументаў, 75 тыс. відэазапісаў, каля 13 тыс. артыкулаў і больш за 5 тыс. прысвечаных гісторыі друкаваных і электронных часопісаў.

У Бібліятэцы Махамеда бен Рашыда прымяняюцца найноўшыя тэхналогіі штучнага інтэлекту: інтэграваная сістэма спалучае ў сабе аўтаматызаванае сховішча, электронны пошук кніг, інфакіёск з функцыяй самастойнай замовы, на запыты наведвальнікаў адказваюць разумныя робаты.

У садзе на дошцы гонару можна ўбачыць словы віцэ-прэзідэнта і прэм'ер-міністра ААЭ і кіраўніка Дубая яго высокасці Шэйха Мухамеда бен Рашыда Аль Мактума (Sheikh Mohammed bin Rashid Al Maktoum).

Вакол адкрытай пляцоўкі расстаўлены 60 слупоў з цытатамі яго высокасці Шэйха Махамеда, якія можна прачытаць на англійскай і арабскай мовах.

Амфітэатр пад адкрытым небам плануецца выкарыстоўваць ў прахалодныя месяцы для культурных мерапрыемстваў, выступленняў і музычных канцэртаў.

Бібліятэка працуе штодня з 8.00 да 23.55.

Аўтар публікацыі: Сара-Айша Кент (Sara-Aisha Kent).
Крыніца: https://www.timeoutdubai.com/news/mohammed-bin-rashid-library-dubai

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам