ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Асветніца з роду Усяслава
Памяць дарог

У аграгарадку Іванаўскага раёна рыхтуюцца да 200-годдзя з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага

У аграгарадку Іванаўскага раёна рыхтуюцца да 200-годдзя з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага
Іншыя навіны

Карані роду вялікага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага – у Дастоеве Іванаўскага раёна. Больш за 500 гадоў таму пінскі князь выдаў грамату на валоданне некалькімі вёскамі на Іванаўшчыне баярыну Данілу Рцішчаву. Апошні ўзвёў свой маёнтак у сяле Дастоева. А старэйшаму сыну даў двайное прозвішча Рцішчаў-Дастаеўскі ў гонар паселішча. Такім чынам, Дастаеўскі абавязаны Дастоеву прозвішчам, а Дастоева абавязана пісьменніку сваёй вядомасцю.

Сам класік ніколі не быў у гэтых мясцінах, а вось яго нашчадкі зацікавіліся радзімай продкаў. І паспрыяў такім сустрэчам літаратурна-краязнаўчы музей, які функцыянуе ў школе амаль тры дзесяцігоддзі. Вясной 2007 года ў вёску з С.-Пецярбурга прыязджаў праўнук пісьменніка Дзмітрый Дастаеўскі. Ён перадаў музею цэлы шэраг каштоўных экспанатаў.

Перад святкаваннем 190-годдзя Фёдара Дастаеўскага дзесяць гадоў таму ў музеі была абноўлена экспазіцыя, значна павялічылася плошча музея. Тады ж Еўразійская эканамічная супольнасць перадала школе поўны збор твораў класіка ў 20 тамах. Сёлета ў лістападзе будзе адзначацца 200-годдзе з дня нараджэння знакамітага пісьменніка. І ў Дастоеве актыўна рыхтуюцца да гэтай падзеі.

Як паведаміў старшыня Моладаўскага сельскага Савета Сяргей Грабар, работы па добраўпарадкаванні і паляпшэнні знешняга выгляду населенага пункта вядуцца з вясны. Неўзабаве ў вёсцы адкрыецца кафэ, дзе зможа падсілкавацца любы госць, турыст, падарожнік. Рамонтам і мадэрнізацыяй памяшкання пад пункт грамадскага харчавання займаецца ААТ «Дастоеўскае».

Яго дырэктар Вадзім Пернач расказаў, што будынак пад кафэ на баланс гаспадаркі перадало райспажыўтаварыства. Некалі тут быў магазін, потым яго закрылі. А сельгаспрадпрыемства ўзялося за свае сродкі надаць памяшканню новае жыццё. Першых наведвальнікаў, як чакаецца, кафэ прыме ўжо гэтай восенню.

Цэлы памятны комплекс вымалёўваецца на ўездзе ў вёску. Нядаўна ўстанавілі новы паклонны крыж. Тут жа ўзводзіцца невялікая каплічка з іконай Мікалая Цудатворца. А яшчэ вельмі хутка будзе ўстаноўлены памятны знак са словамі Фёдара Дастаеўскага «Жыццё – дар. Жыццё – шчасце».

– Да ўсяго названага патрэбна пляцоўка з сучасным знешнім выглядам і адпаведным добраўпарадкаваннем. Уладкаваннем яе цяпер і займаюцца нашы рабочыя, — расказаў далей Вадзім Пернач. – Яшчэ вядзецца работа па добраўпарадкаванні парку. Тут неўзабаве з'явяцца ліхтары для асвятлення. Для ўпрыгажэння рыхтуюцца новыя архітэктурныя формы, будуць высаджаны дэкаратыўныя дрэвы і кустарнікі.

Пад кіраўніцтвам старасты вёскі Галіны Бутрым вясковая грамадскасць рыхтуецца адзначыць юбілей вялікага земляка. Вяскоўцы наводзяць парадак у дварах і абапал іх, уладкоўваюць кветнікі і клумбы.

Ну і, вядома, школа, якая носіць імя пісьменніка, рыхтуецца да знакавай даты. Летась у школе з'явіўся прэс-цэнтр. На яго базе запланаваны абласны семінар краязнаўцаў, пройдзе і семінар для настаўнікаў. Музей ужо сёлета стаў арганізатарам раённага конкурсу чытальнікаў і раённай віктарыны «Па мясцінах Дастаеўскага».

– Прэс-цэнтр – гэта, хутчэй, умоўная назва вялікай канферэнц-залы, дзе можна правесці любое мерапрыемства, — расказала загадчык аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама Валянціна Барадзінчык. – Асноўным мерапрыемствам святкавання 200-гадовага юбілею класіка стане навукова-практычная канферэнцыя па спадчыне пісьменніка, якая запланавана ў лістападзе ў Дастоева. Згоду на ўдзел у ёй пацвердзілі многія беларускія і расійскія навукоўцы і літаратары. Днямі пройдзе пасяджэнне аргкамітэта па названым мерапрыемстве, будуць вызначаны асноўныя кірункі падрыхтоўкі канферэнцыі. Зараз за кошт раённага бюджэту ідзе абнаўленне будынка школы, дзе размяшчаецца музей Дастаеўскага і названы прэс-цэнтр, – удакладніла Валянціна Андрэеўна. – Вядзецца рамонт даху, абнаўляюцца пэўныя камунікацыі, ва ўсю моц ідзе касметычны рамонт памяшканняў.

Яшчэ суразмоўніца падкрэсліла, што Дастаеўскага памятаюць на Іванаўшчыне, і адзнака яго юбілею не абмяжуецца лістападаўскім мерапрыемствам. Бібліятэкі, іншыя ўстановы культуры, школы праводзяць памятныя імпрэзы з пачатку гэтага года. А яшчэ на Іванаўшчыне жыве надзея, што некалі падобнае святкаванне адбудзецца на адноўленай сядзібе Дастаеўскіх. Цяпер на тым месцы знаходзіцца толькі памятны знак. А помнік класіку рускай літаратуры стаіць у самым цэнтры вёскі з 1995 года.

Аўтар публікацыі: Святлана Яскевіч.
Крыніца: Звязда

Чытайце таксама:

Дастаеўскі і Дастоева: парадыгма генія

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам