ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да 90-годдзя з дня нараджэння Касцюк Валянціны Нікадзімаўны
Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар

Творы Янкі Купалы: юбілейны двухтомнік

Творы Янкі Купалы: юбілейны двухтомнік
Іншыя навіны

У “Мастацкай літаратуры” – новы падарунак для шырокага чытача. Пабачылі творы народнага песняра Беларусі Янкі Купалы ў двух тамах.

Выданне – працяг кніжнага праекта “Народная бібліятэка”, праекта, які выдавецтва “Мастацкая літаратура” прадэкларавала ў мінулым годзе. Сэнс гэтай ініцыятывы – змест кнігі складаюць творы, якія прапанавалі ўключыць самі чытачы.

У выніку ў зборнік “Янка Купала. Вершы”  ўвайшлі найбольш папулярныя паэтычныя творы класіка беларускай літаратуры, якія вывучаюць у школе. Несумненна, кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Адкрываецца ж томік творам “Мужык”. Памятаеце:

Што я мужык, усе тут знаюць,
І, як ёсць гэты свет вялік,
З мяне смяюцца, пагарджаюць, –
Бо я мужык, дурны мужык.

У другую кнігу двухтомніка – “Янка Купала. Паэмы. П’еса” – увайшлі паэмы “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”, “Безназоўнае”, “Тарасова доля”, “Адвечная песня”, “Сон на кургане”, “Зімою”, “На куццю” і неўміручая п’еса “Паўлінка”.

– У “Народнай бібліятэцы”, – каменціруе падзею дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэт, празаік, перакладчык, літаратурны крытык Алесь Бадак, – ужо пабачылі свет том выбранага з творчай спадчыны Максіма Багдановіча. Прыемна, што выданне здзейснілася ў юбілейны для М. Багдановіча год. Наперадзе – двухтомны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. І ўжо падрыхтаваны да друку выбраныя творы яшчэ аднаго класіка – два тамы мастацкіх здабыткаў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Аўтар публікацыі: Кастусь Лешніца.
Крыніца: Звязда

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам