Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры адкрыўся на філалагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
Цэнтр з’яўляецца сумесным праектам МДУ і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. "Супрацоўнікамі цэнтра запланаваны розныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры ў Маскве", – адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.
У цырымоніі адкрыцця цэнтра прынялі ўдзел саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч, прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Генадзь Гачко, прадстаўнікі дэканата і кафедры славянскай філалогіі філалагічнага факультэта МДУ.
Крыніца:Звязда