ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Маладняк”: Enfants terribles беларускай літаратуры
Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ

Топ-5 кнiг для дзяцей розных узростаў

Топ-5 кнiг для дзяцей розных узростаў
Іншыя навіны

1. Кацярына Хадасевiч-Лiсавая. “Знаёмцеся – # Падабай.к@!”

Знаёмцеся — Падабайк@!.jpg

Вы хацелi б мець унiкальны гаджэт, якi нiколi не патрабуе зарадкi, абсалютна не расходуе трафiк, не псуе зрок, не “глючыць”? Ён дае карысную iнфармацыю, вядзе ў свет фантазii, пашырае слоўнiкавы запас, дорыць магчымасць знаёмiцца ў Сусветным сецiве з новымi сябрамi, гуляць у настольную гульню i вясёлую вандрульню з прызам для самых уважлiвых i актыўных карыстальнiкаў... Бярыце ў рукi гэтую кнiгу i знаёмцеся з сiмпатычным вiртуальным героем, якога ведае ўвесь свет.

2. Ева Нэм. “«Большое представление» для Сонечки”

Сонечка.jpg

Другое выданне ў серыi “Кнiга Чараўнiцтва”. Разам з героямi кнiгi пры дапамозе чарадзейнага куфэрка чытачы могуць перанесцiся ў мiнулыя часы i пазнаёмiцца з легендамi i захапляльнымi фактамi беларускай гiсторыi, пакатацца па Белавежскай пушчы, навучыцца танцаваць вальс i даведацца шмат цiкавай i карыснай iнфармацыi, а таксама трапiць на майстар-клас па стварэннi “жывой” кнiгi.

3. Павел Гушынец. “Папа, расскажи про меня историю”

Папа.jpg

Навошта Баба-Яга прыляцела ў дзiцячы садок? Чаму самую вялiкую лыжку кашы трэба з’ядаць не за маму i не за тату, а за... дзядзьку-сантэхнiка? Як растлумачыць хлопчыку-забiяку, што яго паводзiны маглi б быць лепшыя, – пакараць цi пагаварыць? Шукайце адказы на гэтыя i многiя iншыя пытаннi ў кнiзе.

4. Анатоль Зэкаў. “Непаслухмяны Чмелiк”

Непаслухмяны Чмелiк.jpg

З кнiгi юныя чытачы даведаюцца, чаму зязюля лiчыць гады, як Зорка стала Бярозкай, аб чым крычыць Сойка, чаму птушкi не сiвеюць, за што Сароку называюць манюкай, а Чарапаху – лянiвай. Кожная казачная гiсторыя вучыць дзяцей быць добрымi, спагадлiвымi i справядлiвымi, перасцерагае iх ад дрэнных учынкаў. У зборнiк таксама ўключаны пераклады казак народаў свету.

5. Вольга Нiкольская. “И снова агенты «КолбаФирЖик»”

КолбаФирЖик.jpg

Вас чакае дэтэктыўная гiсторыя, у якой кемлiвыя каты Каўбаса i Кефiр ды сабака Рыжык расследуюць таямнiцы, трапляючы ў розныя сiтуацыi. У новай кнiзе знiкае якраз адзiн з хвастатых агентаў – сабака Рыжык, якi iдзе купацца i не вяртаецца. Сляды прыводзяць у пункт часовага ўтрымання жывёл. Але цi здолеюць каты ўратаваць сябра? Бо калi сабаку не забярэ з прытулку новы гаспадар, то ён загiне... Здаецца, у герояў ёсць план!

Крыніца: Звязда

Навіны

BelBookChallenge падаўжаецца да 6 сакавіка

18 Сту 2021

BelBookChallenge набірае абароты, а вы ніяк не можаце за ім угнацца?
Па шматлікіх просьбах удзельнікаў BelBookChallenge падаўжаецца яшчэ на месяц – да 6 сакавіка ўключна. Выдатны шанец нагнаць упушчанае або нават пачаць чэлендж! Чым не выклік самому сабе?

Блог прафесійнага чытача

Віртуальная прэзентацыя літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча

18 Сту 2021

22 студзеня ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” ў бібліятэцы адбудзецца мерапрыемства “Віртуальная прэзентацыя літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча” (1906–1963), прымеркаванае да 115-годдзя беларускага паэта, аднаго з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

18 Сту 2021

З 18 студзеня па 29 красавіка ў кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2020 год.

Кніжныя выстаўкі

Выстава “З кніг Уладзіміра Караткевіча” працуе да канца студзеня

19 Сту 2021

Скарыстайцеся магчымасцю і наведайце незвычайную выставу, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, якая дзейнічае ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

#BelBookChallenge: кніга, дзе фігурыруе выбітная гістарычная постаць

16 Сту 2021

Часам вы берацеся за нейкую тэму, а ў ёй столькі цікавага, што вам даводзіцца ламаць галаву ў нерашучасці – якую з іх выбраць? І гэтая тэма не выключэнне. Вочы разбягаюцца ад колькасці кніг з гістарычнымі асобамі? Хочацца, каб яна была і пазнавальнай, і нестандартнай, але каб сярод герояў – людзі, знаёмыя кожнаму беларусу хоць бы па падручніках гісторыі? Не панікуйце! Прадстаўляем вам спіс з пяці выдатных кніг, якія ідэальна падыходзяць па тэме. Ад вядомай класікі да коміксаў па Караткевічу – ніхто не застанецца абыякавым!

Блог прафесійнага чытача

Завітайце на літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”

16 Сту 2021

21 студзеня ў 19.00 абавязкова завітайце на літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”, падрыхтаванае Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Літаратурным тэатрам “Слова” пад кіраўніцтвам Зінаіды Феакціставай-Каладзяжнай.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам
111