ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
ЗША: грамадства, дзяржава, права
Калі лік ідзе на тысячы еўра...

Таямніцы друкарскай справы

Таямніцы друкарскай справы
Іншыя навіны

У Нацыянальным гістарычным музеі прэзентавалі копію друкарскага станка Іагана Гутэнберга і высокатэхналагічны макет скарынаўскай Бібліі.


Гэтыя прадметы зоймуць сваё месца ў экспазіцыі музея і будуць знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй і традыцыямі кнігадрукавання.

Вынаходства друкарскага станка Іаганам Гутэнбергам у сярэдзіне ХV стагоддзя сталася сапраўднай рэвалюцыяй у распаўсюджванні інфармацыі і ведаў. Калі раней кнігі каштавалі вялікіх грошай і былі даступныя толькі заможным людзям, то новая тэхналогія зрабіла іх вытворчасць нашмат больш хуткай і таннай, а значыць, навука і асвета наблізіліся да простых людзей.

Мастак Юрый СУХАЎ, які спецыяльна для музея стварыў копію гутэнбергаўскага станка, расказаў, што цікава было працаваць не толькі над узнаўленнем самога механізма, але і назіраць за тым, як фарміравалася, акрэслівалася тэхналогія кнігавыдання. Знешні выгляд і адметнасці гэтага механізма творца запазычыў, падгледзеў у Маскоўскім гістарычным музеі, дзе захоўваецца ўзорны стан. Там жа ёсць і апісанне дэталяў станка. Калі спрасціць, то ён складаецца з двух слупоў, змацаваных перакладзінамі, што фіксуюцца з дапамогай кліноў; паміж імі – прэс, які прыводзіцца ў рух рычагом і перадае на паперу ціск.

– Вельмі важна было, каб знешне станок быў падобны на гутэнбергаўскі і працаваў. Дзякуючы гэтаму прадмету сёння мы можам уявіць, як пачыналася беларускае кнігавыданне і які механізм наш першадрукар Францыск Скарына ўзяў за аснову ў сваёй працы, – дадае Юрый Сухаў.

Дарэчы, падобны стан, выраблены мастаком, знаходзіцца і ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

Мастак Юрый Сухаў знаёміць з адметнасцямі тэхналогіі станка.

У пачатку верасня з Дзяржаўнага гістарычнага музея Масквы ў Мінск "завітае" пражскае выданне Бібліі Скарыны 1517 года, але часткі гэтай кнігі беларусы могуць пабачыць і нават пагартаць ужо сёння. Праўда, у выглядзе высокатэхналагічнага макета.

– На гэтым работа па папаўненні інтэрактыўнага кніжнага фонду не скончылася, будзем алічбоўваць іншыя старадрукі з нашай калекцыі, дапаўняць кнігазбор картамі, – кажа намеснік дырэктара гістарычнага музея Аляксандр ХРАМОЙ. – Так наша спадчына становіцца бліжэйшай, і мы маем магчымасць пабачыць нават тыя рэчы, што знаходзяцца далёка ад Беларусі, але з’яўляюцца часткай нашай гісторыі і культуры.

Са спадчынай Скарыны наведвальнікаў музея пазнаёміць і новы інфакіёск. Тут, на інтэрактыўнай старой карце, можна ўбачыць месцы, дзе бываў і працаваў першадрукар, а на новай карце пазначаныя гарады, дзе ёсць помнікі выдатнаму асветніку.

Сімвалічна, што хутка новыя тэхналагічныя распрацоўкі з гістарычнага музея будуць прадстаўленыя на радзіме першадрукара. Іх пабачаць наведвальнікі Свята беларускага пісьменства ў Полацку.

Аўтар: Марына ВЕСЯЛУХА.

Крыніца: газета "Звязда"

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам