Набліжаецца юбілей Максіма Багдановіча – 130 гадоў з дня нараджэння. Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прапануюць адзначыць гэтую вялікую дату шэрагам мерапрыемстваў, на любы густ і ўзрост.
2 снежня, 18.00 – “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” – дыяфільмавая рэтра-лекцыя (1984) ад загадчыка філіяла Міхала Бараноўскага
3 снежня, 14.00 – квэст “Код Багдановіча” (папярэдні запіс: 355 22 95, 363 07 61)
4 снежня, 12.00 – аўтарская экскурсія па выставе “Пад знакам Страціма”
6 снежня, 17.30 – “Малюем музей паэта” – мастацкія заняткі для малодшай школьнай аўдыторыі
7 снежня, 18.00 – лекцыя “Малавядомыя факты з жыцця Максіма Багдановіча”
8 снежня, 16.00 – прэзентацыя мультфільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю” (“Беларусьфільм”): сустрэча з аніматарамі (расповед пра стварэнне мультфільма), мінівыстаўка эскізаў і рабочых матэрыялаў
9 снежня
12.00 – ускладанне кветак да помніка (Оперны тэатр, Плошча Парыжскай камуны), выступленні заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р. Шырмы, беларускіх дзеячаў культуры (В. Шніп, М. Пазнякоў, Н. Гальпяровіч)
18.00 – прэзентацыя кнігі “Максім Багдановіч” у серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”: выступленні ўкладальнікаў кнігі, супрацоўнікаў выдавецтва “Мастацкая літаратура”, народнага тэатра “Жывое слова” (БДПУ імя М. Танка) і ганаровых гасцей мерапрыемства
10 снежня, 14.00 – квіз “Загадка Багдановіча” (папярэдні запіс: 355 22 95, 363 07 61)
А таксама варта наведаць:
07.12.2021–15.01.2022 – выстаўка “Бібліятэка Максіма” (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, сумесны праект з ЛММБ).
9 снежня, 09.00 – анлайн-прэзентацыя мультфільма "Да зор!"
11 снежня, 19.00 – урачыстая вечарына і святочны канцэрт да 130-годдзя Максіма Багдановіча (Беларуская дзяржаўная філармонія).
Экспанаванне перасоўнай выстаўкі “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” з Літаратурнага музея Максіма Багдановіча з экскурсійным суправаджэннем супрацоўнікаў (фае філармоніі).
130-годдзе Максіма Багдановіча адзначаць і на тэлеканале “Беларусь 3”.
9 снежня (чацвер):
- 16.00 – праект “Запіскі на палях”, які звернецца да старонак творчай біяграфіі Максіма Багдановіча. У праграме прагучаць малавядомыя і цікавыя факты, якія тычацца жыцця выдатнага літаратара.
- 16.25 – “Вянок” (12.01.2018) – тэлеканцэрт, у якім прагучыць песенны цыкл на вершы Багдановіча, створаны і аранжыраваны Уладзімірам Мулявіным.
- 17.25 – праект “Музеі Беларусі”: гледачы змогуць адправіцца ў падарожжа ў Гродна і Ракуцёўшчыну, дзе мясцовыя дамы-музеі захоўваюць памяць пра Максіма Багдановіча і яго сям’ю.
- 17.50 – “Я не самотны...” – архіўны дакументальны фільм, зняты творчым аб’яднаннем “Тэлефільм” дзяржаўнага тэлебачання БССР у 1982 годзе.
Міжпраграмныя перапынкі ўпрыгожыць паэта-лірычны цыкл відэаролікаў “Мой Багдановіч”, у якім дзеячы культуры і мастацтва чытаюць свае любімыя творы паэта.
Цікавосткі
- “Апокрыф” – прыпавесць да 125-годдзя Максіма Багдановіча
- “Сны Максіма” – дакументальны фільм да 120-годдзя Максіма Багдановіча
- “Вечна юны, як наша зямля…” – дакументальны фільм да 120-годдзя Максіма Багдановіча
- "Эпоха": Максім Багдановіч
- Максім Багдановіч
- Максим Богданович: минувших дней очарованье...
- “Песняры”: “Вянок”
- “Вянок” (10.12.2017)
- Чытаем Багдановіча разам (РТБД)