ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная перавыданню Тураўскага Евангелля
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная перавыданню Тураўскага Евангелля

Сугучча мастацкіх прастораў

Сугучча мастацкіх прастораў
Іншыя навіны

Пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі краіны ў Выдавецкім доме “Звязда” пабачыў свет альманах літаратуры народаў СНД “Сугучча” (“Созвучие”).


Мінск становіцца сапраўднай пляцоўкай, якая аб’ядноўвае літаратурныя сілы краін СНД. Сведчаннем таго з’яўляюцца традыцыйныя вераснёўскія міжнародныя “круглыя сталы” з удзелам замежных пісьменнікаў, бібліятэка кніг “Сугучча сэрцаў” у 11 тамах, якая была выдадзена ў 2013 годзе, шырокая праца па прадстаўленні ў літаратурна-мастацкай перыёдыцы перакладаў з паэзіі і прозы розных нацыянальных літаратур. Новы крок – заснаванне гадавога альманаха “Сугучча” (“Созвучие”).

– У склад міжнароднага рэдакцыйнага савета гэтага адмысловага “томіка дружбы”, – расказвае адзін з укладальнікаў альманаха паэт і перакладчык Алесь Бадак, – увайшлі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, беларускія пісьменнікі Мікола Мятліцкі, Таццяна Сівец, Іван Чарота, Аляксей Чарота, пісьменнікі з Расіі Валерый Казакоў, Алесь Кажадуб, азербайджанскі паэт Чынгіз Алі аглу, старшыня Саюза пісьменнікаў Арменіі Эдвард Мілітанян, чэчэнская паэтэса Лула Куні, старшыня Каўказскага Дома перакладаў Марат Гаджыеў, старшыня Саюза перакладчыкаў Казахстана Кайрат Бакбергенаў… Менавіта такая супольнасць і паспрыяла зладжанай працы па стварэнні “Сугучча”. У першы, сёлетні, выпуск увайшлі паэзія і проза Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны. Кыргызстан прадстаўлены нечаканым дыялогам з Чынгізам Айтматавым “Жанчыны ў нашых лёсах, ці Вечар паэзіі для дваіх”. Суразмоўца славутага пісьменніка – народны паэт Казахстана Мухтар Шаханаў. А яшчэ пра літаратуру гэтай старонкі – у артыкуле Георгія Хлыпенкі “Славянскі свет у часопісе «Литературный Кыргызстан»”. У казахстанскім раздзеле – эсэ Міколы Мятліцкага пра Абая, над перакладамі якога беларускі творца працаваў для ранейшага выдання асобнай кнігай. Побач – вершы ўраджэнкі Беларусі Любові Шашковай, якую сёння ведаюць як адну з цікавых рускіх паэтэс Казахстана.

“Сугучча” сваімі мастацкімі тэкстамі нагадвае і пра літаратуру ранейшых дзесяцігоддзяў: размова – пра публікацыі пісьменнікаў, якія досыць даўно заваявалі аўтарытэт у чытачоў і зараз працягваюць працаваць на ніве прыгожага пісьменства. Гэта і Уладзімір Крупін, і Іон Друцэ, і Мікалай Дабранраваў, і Галіна Тарасюк, і Валерый Казакоў.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам