ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да юбілею Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: па старонках беларускіх газет 1921 года
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на вечары беларускай культуры ў Мадрыдзе (+відэа)

Сучасныя тэхналогіі «ажывілі» беларускіх класікаў

Сучасныя тэхналогіі «ажывілі» беларускіх класікаў
Іншыя навіны

На Youtube-канале «Кніга Беларусі» з’явілася відэа, у якім «ажылі» беларускія класікі. Сярод іх – Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і іншыя. Яны рухаюцца, міргаюць, пазіруюць перад камерай. Аўтар праекта і відэарэканструкцыі – Алесь Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

«Як выглядалі беларускія пісьменнікі-класікі ў маладосці? Мы гэта трошку ведаем дзякуючы старым чорна-белым фотаздымкам. Аднак сучасныя тэхналогіі дазваляюць не толькі расфарбаваць гэтыя выявы, але нават паспрабаваць візуальна ажывіць вядомых гістарычных дзеячаў, – распавёў Алесь Суша. – Мы паспрабавалі зрабіць відэарэканструкцыю, дзе яны пачынаюць пазіраваць перад камерай, рухаюцца, і нібы насамрэч гэта іх запісалі на відэа».

На ім – класікі беларускай літаратуры ХХ ст. Не ўсіх можна пазнаць і ў маладым узросце. Гэта – адна з задач дадзенага праекта: зрабіць іх больш пазнавальнымі.

На відэа: Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Зоська Верас, Міхась Чарот, Уладзімір Дубоўка, Янка Маўр, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Максім Танк, Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў, Іван Мележ, Яўгенія Янішчыц, Іван Шамякін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін.

Крыніца: “Звязда”

Навіны

“Беларускі салавей”: новая віртуальная экспазіцыя да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі

7 Май 2021

Прадстаўляем новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць” да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Водгукі пра XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

7 Май 2021

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся маштабны навуковы форум Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пасля завяршэння канферэнцыі арганізатары падводзяць вынікі, каб вызначыць, наколькі праект дасягнуў сваіх мэт. Сваім меркаваннем пра канферэнцыю падзяліліся яе ўдзельнікі – беларускія і замежныя эксперты.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ля Кургана Славы адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак

6 Май 2021

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі склалася асаблівая традыцыя: напярэдадні Дня Перамогі шанаваць памяць загінуўшых, ускладаючы ад імя ўсіх супрацоўнікаў кветкі да манументаў Перамогі, аддаючы даніну глыбокай павагі ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці

6 Май 2021

5 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы выдавецтва Springer Nature адбыўся анлайн-семінар, прысвечаны развіццю ініцыятывы адкрытай навукі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памяці загінуўшых будзем вартыя!

6 Май 2021

6 сакавіка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая акцыя-свята “Памяці загінуўшых будзем вартыя!”, прымеркаваная да Дня Перамогі. Арганізатарамі выступілі Першамайская раённая г. Мінска арганізацыя РГА “Белая Русь” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Май 2021

Новы, 22-і па ліку, том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», прысвечаны творчасці Івана Шамякіна, дае нам унікальную магчымасць. Чытаючы творы класікаў, мы часта гадаем наконт прататыпаў, таго, якія рэальныя падзеі з біяграфіі аўтара адбіліся ў тэксце. Тут аб'яднаныя мастацкі твор па матывах аўтабіяграфіі і дакументальны, дзе выкладзены сапраўдныя падзеі, якія ляглі ў аснову мастацкага твора. Гаворка пра пенталогію «Трывожнае шчасце», якая прынесла маладому Шамякіну славу, і аповесць «Слаўся, Марыя!».

Навіны бібліятэк

6 Май 2021

Знакамітую ваенную драму і адзін з самых моцных фільмаў пра вайну “Ідзі і глядзі” Элема Клімава пакажуць у мінскіх кінатэатрах паўторна. Сеансы пройдуць у кінатэатрах “Мір” і “Цэнтральны” 6–9 мая.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам
111