ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Летапісец лёсаў
Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра
Іншыя навіны

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Такую прапанову сёння падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі ў Мінкульце.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаюць таксама традыцыя веснавых карагодаў на Вялікдзень і на Велікодным тыдні, а таксама праводзін зімы ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна, калядны абрад “Конікі” ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Акрамя таго, дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей папоўняць традыцыі гатавання ўнікальнага торта банкухі ў гарадскім пасёлку Поразава Гродзенскай вобласці і стварэння дываноў – карцін з саломкі на чорным палатне. Тэхналогію захавалі ў вёсцы Рухава, аграгарадку Палажэвічы і Старых Дарогах Мінскай вобласці.

Такім чынам, спіс папоўніцца пяццю новымі каштоўнасцямі. Адбудзецца гэта пасля таго, як адпаведнае рашэнне прыме Мінкульт.

Крыніца: БелТА
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам