ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Міжбібліятэчны абанемент, дастаўка дакументаў і ўзаемавыкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў
Беларуская мастацкая літаратура

Стан і перспектывы развіцця бібліятэк Мінскай вобласці

Іншыя навіны

21-22 красавіка на базе Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбыўся семінар «Стан і перспектывы развіцця бібліятэк Мінскай вобласці».




Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна.

21 красавіка ўдзельнікі семінара абмеркавалі пытанні дзяржаўнага рэгулявання бібліятэчнай галіны рэспублікі і перспектывы наступнага развіцця бібліятэк Міншчыны. Асаблівая ўвага была нададзена праблеме скарачэння сеткі публічных бібліятэк і забеспячэння захаванасці іх фондаў. Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі азнаёмілі прысутных з магчымасцямі НББ як цэнтра карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк і іншых інфармацыйных устаноў краіны ўгаліне стварэння і выкарыстання рэсурсаў.

22 красавіка ўдзельнікі семінара наведалі Барысаўскую і Мінскую цэнтральныя раённыя бібліятэкі, Лошніцкую, Старабарысаўскую, Сенніцкую, Крупіцкую сельскія бібліятэкі, у якіх азнаёміліся з вопытам іх працы і аказалі кансалтынгавую дапамогу па пытаннях фармірання рэсурсаў і арганізацыі абслугоўвання насельніцтва з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій.

Праграма семінара
Гамеза А. А. Чуева Н. С. Кірухіна Л. Г.
Алейнік М. Г. Алейнікава Н. П. Голубеў А. М.
Шарамецева А. А. Удзельнікі семінара
ў Барысаўскай ЦБ
У Барысаўскай ЦБ
У Лошніцкай сельскай
бібліятэцы
У Старабарысаўскай
сельскай бібліятэцы
У Мінскай раённай
цэнтральнай бібліятэцы
 
У Сенніцкай сельскай
бібліятэцы
У Крупіцкай сельскай
бібліятэцы
 
Навіны

Сустрэча з Адамам Бабарэкам

18 Кас 2019

17 кастрычніка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”.

Навіны бібліятэк

Самота, атлусценне і сяброўства. Пра што пішуць лаўрэаты Еўрапейскай прэміі па літаратуры

20 Кас 2019

Роўна 10 гадоў таму Еўрапейскі саюз вырашыў заснаваць уласную прэмію па літаратуры з тым, каб папулярызаваць на міжнародным узроўні не надта вядомых, але таленавітых аўтараў з розных краін Еўропы. Таму намінантам можа стаць аўтар, які мае не менш за дзве, але не больш за чатыры выдадзеныя арыгінальныя кнігі.

Навіны бібліятэк

Маўчанне сфiнкса

18 Кас 2019

Дэбютны зборнiк гэтай дваццацiгадовай паэткi ўкладаў самы вядомы беларускi паэт, афармляў самы вядомы мастак, фiнансавала легендарная княгiня-мецэнатка… I быў надрукаваны ў гэтым зборнiку верш, якi стаў народнай песняй.

Навіны бібліятэк

Шляхам, што вядзе да мары

18 Кас 2019

11–12 кастрычніка прыхільнікі творчасці Эльчына Сафарлі сустрэліся з любімым аўтарам у беларускай сталіцы. У Мінск ён прыехаў прадставіць новы раман “Дом, в котором горит свет”, выдадзены ў гэтым годзе ў АСТ.

Аўтарскі погляд

111