ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да 77-й гадавіны Вялікай Перамогі адбылося адкрыццё выставы “Лясная песня” ў Туркменістане
Круглы стол “Адысея Язэпа Пушчы”: да 120-годдзя з дня нараджэння

Спеўны веснавы настрой на Бібліяночы-2022

Спеўны веснавы настрой на Бібліяночы-2022
Іншыя навіны

У межах Бібліяночы-2022 у Нацыянальнай бібліятэцы на пляцоўцы “Энергія традыцый” выступіў этна-фолк-гурт “Guda”, адметнасцю якога з’яўляецца жаночае акапэльнае выкананне абрадавых спеваў, захаванне іх аўтэнтычнага гучання.

Гурт прадставіла яго кіраўніца Вікторыя Міхно:

– Наш калектыў дзейнічае з 1996 года, мы пачыналі ў студэнцкія гады як асяродак эксперыментальнага пошуку ў галіне архаічнай спеўнай спадчыны. Этнаграфічныя экспедыцыі, падчас якіх адбываліся непасрэдныя кантакты з жывымі носьбітамі традыцыі, праца з аўдыя- і відэаматэрыяламі, кансультацыі з фалькларыстамі і этнамузыколагамі дазволілі нам пераняць асаблівасці старадаўняй спеўнай традыцыі.

Творчай мэтай нашага гурта з’яўляецца не толькі захаванне і трансляцыя старадаўняга спеўнага мастацтва, але і сцвярджэнне адметнага светапогляду, у падмурку якога – разуменне вялікай старажытнасці і сакральнасці сваёй традыцыйнай культуры, а таксама адчуванне сувязі з ёю.

Шмат гадоў мы працуем над зборам матэрыялу і стараемся спасцігнуць глыбіню зместу песень, вяршыні выканальніцкага майстэрства народных спявачак і вучыцца ў іх.

Guda-2.jpg

Склад удзельніц гурта “Guda” неаднаразова змяняўся, сярод прадстаўніц старэйшага пакалення былі Любоў Сівурава і Вольга Емельянчык, выкладчыцы БДУКМ і Полацкага ўніверсітэта, у гурце выступалі Ганна Емялёва і Дар'я Зуева, Таццяна Бароўка, Кацярына Акімава, Вольга Тарасевіч і іншыя дзяўчаты. Аднак нязменнай заставалася спецыфічнае гучанне гурта, надзвычай набліжанае да аўтэнтычнага. Гурт браў удзел у шматлікіх музычных фестывалях у Беларусі і ў Польшчы, выпусціў некалькі сольных студыйных альбомаў, а таксама ўдзельнічаў у супольных праектах, у тым ліку ў галіне электроннай музыкі.

– Усе, хто прыйшоў на вясновую вечарыну падчас Бібліяночы, удзячныя за гасціннасць Нацыянальнай бібліятэцы і адчуваюць, што тут мы маем сапраўдны скарб кніжнасці, духоўнасці і культуры, – адзначыла кіраўніца гурта.

Пастаянныя чытачы і госці бібліятэкі з замілаваннем слухалі веснавыя спевы і разам з удзельнікамі гурта з азартам танчылі “Лявоніху”.

Доўгачаканая Бібліяноч-2022 завяршылася... Яе наведвальнікі зарадзіліся энергіямі ведаў, мастацтва і творчасці!

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская, фота аўтара.
Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам