ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
"Пявучая мова мая"
Кветкавы рай V

"Слова..." у камені

"Слова..." у камені
Іншыя навіны

Конкурс на стварэнне скульптурнай кампазіцыі "Слова пра паход Ігаравы" абвясціла ўпраўленне культуры Мінскага гарвыканкама.


У Мінску з’явіцца помнік самаму вядомаму твору старажытнарускай літаратуры. Плануецца, што манумент размесціцца ў раёне Мінскага замчышча (ля станцыі мятро "Няміга") і па сваім змесце і вобразным рашэнні будзе прысвечаны вядомаму помніку славянскай культуры XII стагоддзя "Слова пра паход Ігаравы".

Камусьці гэта можа падацца дзіўным. Але з’яўленне скульптурнай кампазіцыі ў цэнтры беларускай сталіцы лёгка растлумачыць. У творы мы чытаем пра бітву на Нямізе 1067 года, з якой звязана першае згадванне Мінска: "На Нямізе снапы сцелюць галовамі, жалезнымі малоцяць цапамі, жыццё кладуць на таку злюцела, веюць душу ад цела".

Конкурс на стварэнне скульптурнай кампазіцыі адбудзецца ў сакавіку – чэрвені гэтага года. Работы будуць ацэньвацца кампетэнтным журы на чале з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Ігарам Карпенкам.

З умовамі конкурсу, складам журы і ўзорам заяўкі можна азнаёміцца на галоўнай старонцы афіцыйнага партала Мінгарвыканкама.

Источник: "Народная газета" за 21.02.2012 г.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам