ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пятро Васючэнка пасмяротна намініраваны на прэстыжную прэмію ALMA
Святло зоркі, вернутае праз стагоддзе

Скот Кэрал: “Беларусь стала нам вельмі дарагой”

Скот Кэрал: “Беларусь стала нам вельмі дарагой”
Іншыя навіны

На працягу тыдня знаходзіўся ў нашай краіне з візітам знаны навуковец з ЗША, кіраўнік “Групы даследавання рукапісаў”, гісторык і археолаг, доктар філасофіі Скот Кэрал. Летась ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі паспяхова прайшла міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”, куратарам якой ён з’яўляўся.

15 кастрычніка вядомы даследчык выступіў з лекцыяй у бібліятэцы, 18 кастрычніка стаў госцем “Клуба кніжных прафесараў”, дзе сустрэўся з яго маленькімі наведвальнікамі і іх бацькамі. Дзеці былі захоплены аповедам пра раскопкі старажытных гарадоў. Яны мелі магчымасць вывучаць разам са Скотам Кэралам вялікі сувой Торы, катораму 300 гадоў, разглядаць літары старажытнага пісьма пад лупай і задаваць навукоўцу шмат пытанняў, якія іх хвалююць.

Мы звярнуліся да шаноўнага госця з просьбай распавесці пра яго апошнія падарожжы.

– Доктар Скот, вашы маштабныя мерапрыемствы дапамагаюць сотням людзей ва ўсім свеце пазнаёміцца з Бібліяй, атрымаць навуковую інфармацыю пра тое, як стваралася Кніга Кніг. Якія ўражанні засталіся ў вас пасля рэалізацыі праекта “Расія і Біблія” ў Пецярбургу і Маскве?

– Гэта было цудоўна, сотні людзей прыходзілі на выставу, якая распачыналася ў канцы 2018 года ў рамках VII Санкт-Пецярбургскага культурнага форума. Яна прадэманстравала еднасць традыцый хрысціян. У экспазіцыю былі ўключаныя каля 20 экспанатаў з расійскіх музеяў. Расія ўпісаная ў сусветную традыцыю распаўсюду Бібліі. Нам удалося прадэманстраваць ідэнтычнасць тэкстаў Святога Пісьма, якія перапісваліся на працягу стагоддзяў без дапамогі камп’ютараў і лічбавай тэхнікі. Там нам таксама дапамагалі шматлікія валанцёры, але мы палюбілі Беларусь больш!

– Сёлета вы пашырылі геаграфію падарожжаў па нашай краіне?

– Я пабываў у Баранавічах, выступіў з лекцыяй у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, бібліятэцы, і наведаў цэрквы. У гэты прыезд я, на жаль, не патрапіў у Брэст, але у нас ёсць план правесці там невялікую выставу. Я быў моцна ўражаны факсімільным узнаўленнем Берасцейскай Бібліі і павіншаваў Аляксандра Сушу і яго калег з аднаўленнем самай вялікай і прыгожай кнігі эпохі Рэфармацыі.

– Раскажыце пра ваша летняе падарожжа ў Грэцыю.

– У мяне і маіх паплечнікаў была ідэя даведацца пра распаўсюд Новага Запавету ў Грэцыі. Мы наведалі старажытны македонскі горад Філіпію на ўзбярэжжы Эгейскага мора, да жыхароў якога звяртаўся з пасланнем апостал Павел, і агледзелі месцы археалагічных раскопак. Мы пабывалі ў Фесалоніках, наведалі мясціны, звязаныя з жыццём Аляксандра Македонскага, наведалі Алімпію, Кападокію. З намі падарожнічалі 32 чалавекі, кожны дзень мы спявалі і маліліся.

– Вы здзейснілі падарожжа ў такую далёкую краіну, як Папуа – Новая Гвінея. Як будуць там разгортвацца мерапрыемствы?

– Мы будзем праводзіць выставы ў трох вялікіх гарадах, і іх змогуць наведаць мільёны людзей. У гэтай краіне людзі размаўляюць на 841 мове. Сярод хрысціянскіх дэнамінацый там пераважаюць католікі, пратэстанты, а таксама ёсць шмат людзей з язычніцкімі традыцыямі. Я напісаў дзве кнігі для іх.

Розныя ўстановы, зацікаўленыя ў адукацыі насельніцтва, выдзяляюць грошы на пераклады Бібліі. Мы супрацоўнічаем з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі ўстановамі. На Пасху я праводзіў лекцыю на вялікай пляцоўцы для дзевяці тысяч чалавек. Наступнай восенню я зноў паеду ў Папуа – Новую Гвінею. Каб даляцець у гэту краіну, патрэбна 45 гадзін.

Гутарыла Э. Дзвінская спецыяльна для інтэрнэт-партала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Фота аўтара.


Навіны

Знаёмыя і малавядомыя старонкі творчасці Агінскага

15 Ліс 2019

Дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і кампазітар. Міхал Клеафас Агінскі – імя, якое ведае кожны, а яго паланэз “Развітанне з Радзімай” з’яўляецца найбольш вядомым музычным творам. Аднак не многія ведаюць, што кампазітарам было напісана больш за 70 твораў, сярод якіх оперы, вальсы і мазуркі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на адной з галоўных у свеце дыскусійных пляцовак

15 Ліс 2019

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у рабоце VIII Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму, які праходзіць з 14 па 16 лістапада 2019 г. i прысвечаны тэме культурных кодаў ва ўмовах глабалізацыі. Штогод Форум прыцягвае тысячы экспертаў і гасцей з усяго свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Супрацоўнікі бібліятэкі сустрэліся з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна

14 Ліс 2019

14 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла сустрэча працоўнага калектыву з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Ігарам Кудрэвічам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

14 Ліс 2019

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі 21 лістапада 2019 года пройдзе XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ–2019)”.

Навіны бібліятэк

Валерый Славук прапануе чытаць Макса Фрая

14 Ліс 2019

У лістападзе прыхільнікаў графікі і ў прыватнасці творчасці Валерыя Славука парадавала з’яўленне новай серыі кніг – “Палац мастацтва” (і гэта невыпадкова, бо ўсе мастакі, творчасць якіх будзе адлюстравана на яе старонках, неаднаразова выстаўляліся ў галоўным храме мастацтва Беларусі).

Аўтарскі погляд

111