ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Карыфей славістыкі
Адкрыты доступ да базы даных IOPscience

Штрыхi да партрэта Рыгора Барадулiна

Штрыхi да партрэта Рыгора Барадулiна
Іншыя навіны

28 снежня ў Вялікай канцэртнай зале філармоніі адбудзецца вечарына, прысвечаная 75-гадоваму юбілею народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.


Ладзіцца прэзентацыя дакументальнага фiльма Аляксандра Матафонава “Як па сухому…”, у якім гаворка ідзе пра творчую індывідуальнасць Р. Барадуліна.

У 2006 г. за зборнік духоўнай паэзіі “Ксты” аўтар быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію. Творчая асоба паэта раскрываецца на падставе выказванняў яго сяброў, калег па пяру, літаратуразнаўцаў, землякоў.

Большая частка здымак зроблена ў 2009 г. на радзіме Р. Барадуліна – ва Ушачах. Глядач убачыць творцу ў яго роднай хаце, старым садзе. Паэт гаворыць з суразмоўцамі і гледачамі пра вечнае – радзіму, паэзію, мову, шлях да веры.

У вечарыне возьмуць удзел:

  • Дзяржаўны камерны хор Рэспублiкi Беларусь (мастацкi кiраўнiк i галоўны дырыжор – Наталля Мiхайлава);
  • хор касцёла Cвятых Сымона i Алены “Голас душы” (кiраўнiкi – Таццяна Гажэўская, Алена Абрамовiч);
  • заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь Якаў Навуменка;
  • заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Валерый Анiсенка;
  • салiст Белдзяржфiлармонii Канстанцiн Шараў (арган).

Весці вечарыну будзе паэт Леанiд Дранько-Майсюк.

Крыніца: Afisha.open.by

Навіны

Віртуальны ваяж па тэатрах нашай краіны – з вэб-сайтам “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

20 Ліс 2019

Запрашаем наведаць тэатральную старонку навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”. Тут вы знойдзеце інфармацыю аб музычных, драматычных, лялечных і іншых тэатрах Рэспублікі Беларусь, якія ставяць спектаклі для гледачоў розных узростаў: ад 3-х да 103-х гадоў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Росчырк Марка Шагала і асабісты подпіс Віктора Гюго – рэдкія асобнікі ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі

18 Ліс 2019

А ці ведаеце вы, што ў Нацыянальнай бібліятэцы ёсць выданні з аўтографамі вядомых асоб – Сальвадора Далі, Марка Шагала, Віктора Гюго, Васіля Быкава і многіх іншых? Як знайсці гэтыя пярліны фондаў, раскажам у нашым матэрыяле.

Аўтарскі погляд

111