ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Перыядычныя выданні – юбіляры 2020 года
З надыходзячым 2020 годам!

Штрыхамі слоў па абыякавасці свету

Штрыхамі слоў па абыякавасці свету
Іншыя навіны

Агляд кніг ад Людмілы Рублеўскай

Уладзiмiр Сцяпан. Хвалi. Проза
Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2019

Майстар кароткай прозы… Вось напiсала i задумалася: што значыць – кароткая проза? Кроплi ёсць частка сусветнай вады… Абразкi, апавяданнi, запiсы з Фэйсбуку Уладзiмiра Сцяпана злiваюцца ў адну вялiкую карцiну нашага быцця, адзiнае тэкставае палатно, дзе аднолькава важныя бачнае i нябачнае, фарбы i словы. Сцяпан мае прафесiю мастака, i мы дакладна бачым карцiны, намаляваныя словам. Вось на адной святлее неба, i белая паласа пасярод дарогi – яскравая, свежая, як новая. На другой – партрэт старой турчанкi ў доўгай стракатай сукенцы, якая штодня сядзiць на белым пластыкавым крэсле, у цяньку, пад зялёным апельсiнавым дрэвам i адчувае сябе шчаслiвай. Вось на балконе сохне бялiзна – вялiкi цёмна-сiнi абрус, белая прасцiна i яшчэ адна колеру жаўтка, а можа, i гэта – вялiкi святочны абрус. Дасканала вымалеваны пейзаж, нацюрморт – частка жанравай карцiны, чый сюжэт – чалавечая гiсторыя. Двое, як у Чэхава, тоўсты i тонкi, выпадкова сустракаюцца, купляючы маладую бульбу. Тоўсты, таленавiты хiрург, калiсьцi выратаваў руку сыну худога, але запатрабаваў за створаны цуд грошы. Худы здаў тоўстага за хабар. Героi нiчога не гавораць адзiн аднаму. I не набываюць бульбу. Чытачу давядзецца самому прайграць сiтуацыю, задумацца над важнымi маральнымi праблемамi. Самотны мужчына, якi пакутуе на алкагалiзм, устаўляе шкло ў акно iнтэрната. Ён рады заробку. I нават удзячны таму, хто забяспечыў працу, – мы толькi ў канцы даведваемся, што праз гэтае акно хтось выкiнуўся, выбiўшы шкло. Лаканiчная i яркая проза, якая прабiвае на рэфлексii.

Анатоль Александровiч
Мiнск, Беларусь, 2019

Новы альбом серыi “Палац мастацтва” прысвечаны выдатнаму графiку Анатолю Александровiчу, якi сышоў з жыцця два гады таму. Ён аўтар iлюстрацый да твораў беларускiх пiсьменнiкаў, i сям’я ў яго лiтаратурная: жонка Алена Атраховiч, таксама мастачка, – унучка народнага паэта Кандрата Крапiвы. Менавiта яна i напiсала ўступны артыкул. Графiка Александровiча вызначаецца i глыбокiм пранiкненнем у сутнасць таго, што хацеў сказаць пiсьменнiк, i адначасова самадастатковасцю кожнага малюнка. Паўглядаемся, напрыклад, у графiчныя аркушы па матывах паэмы Мiхася Чарота “Босыя на вогнiшчы”: уражлiвыя экзiстэнцыйныя вобразы праступаюць тонкiмi светлымi лiнiямi з цемры. Дарэчы, мастак прыдумаў уласную, непаўторную тэхнiку афортаў. “Калегi-мастакi называлi Анатоля Александровiча беларускiм Рэмбрантам. I гэта далёка не выпадковасць, бо дынамiка кампазiцыйнага i змястоўная складанасць вобразаў апасродкавана яднаюць яго творы з творамi майстроў эпохi Адраджэння”, – сцвярджае Алена Атраховiч. Пры жыццi ў мастака не было персанальных выстаў, ён пазбягаў шумiхi. Любiў з жонкай падарожнiчаць на роварах па Беларусi, натхняўся краявiдамi. Напрыклад, зарослая iмхом лодка на беразе ляснога возера – падстава цэлай серыi гiстарычных замалёвак. Мастака натхнялi постацi Францыска Скарыны, Якуба Коласа, Янкi Купалы. А ў афорт па творы Адама Мiцкевiча ён уплёў пераклад на беларускую мову балады “Свiцязь”, якi папрасiў зрабiць Кандрата Крапiву. Знаёмства з альбомам можа стаць для кагосьцi адкрыццём цiкавага творцы.

Джим Крейс. Мелодия
Москва, Издательство «Э», 2019

Когда в романе Джима Крейса жители городка решают избавиться от страшной дикой природы, они избавляются и от бедняков.

Хорошая проза, когда важно не только «о чем», но и «как». Тщательно выписанные психологические нюансы. Сюжет напоминает фильмы французских сюрреалистов с социальной подоплекой. Маленький городок с четким разделением на благополучных граждан и «дикарей». Причем «дикари» – это глобально: бедняки, нищие, роющиеся в отбросах, дикие животные, проживающие в городском леске, сам лес – с мошкарой, грязью и колкими ветвями. Для богачей эти существа не имеют лиц, они почти мифические, словно выжившие неандертальцы. Главный герой – старый певец шансона, рафинированный господин Бузи, живет на границе благополучного и дикого миров: его родовая вилла возле рощи. Поэтому во двор забегают рыться в мусорных ящиках звери, птицы, попрошайки, для Бузи одинаково враждебные и безликие. Однажды в дом забирается в поисках пищи голый грязный ребенок. Маугли, вырываясь, покусал и исцарапал хозяина дома… А вдруг это представитель племени, до сих пор таящегося в лесу? Племянник Бузи Джозеф, метящий в кресло мэра, использует случай с дядюшкой, чтобы протолкнуть свою идею: очистить город от дикарей, а на месте леска построить дома. А чтобы зеленые не возмущались, животных нужно отловить и переселить. Во время глобальной облавы изгоняют не только кабанов и лисиц, но хватают бедняков, бродяг. Нечего портить облик благополучного города. Теперь всё красиво. Но рассказчик, один из студентов-волонтеров и участников эпохальной «очистки города», рассуждает: «Когда мы все полетим в тартарары вместе с нашими городами и городками, как непременно это должно произойти, когда наши квартиры и бульвары заполонят крысы и сорняки, кто выживет? Не те из нас, кто путешествует в автомобилях, подобных гостиным, а те, кто каждый день подбирает объедки, кто может найти воду по запаху и наделен даром бедности».

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам