ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Аб урачыстым вечары да 130-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа
Перадача ў дар кніг з Ірана

Што такое кніга-аўтамабіль?

Што такое кніга-аўтамабіль?
Іншыя навіны

Цягам года ў Лідзе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Кнізе. А адна незвычайная кніжная выстаўка працуе ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі.


Яна мае назву “Падарожжа ў свет кнігі” і размясцілася ў літаратурным аддзеле. Асноўнымі экспанатамі з’яўляюцца кнігі, створаныя сваімі рукамі, – так званы хэнд-мэйд.

У экспазіцыі, да прыкладу, можна ўбачыць “незвычайныя” кнігі, выкананыя, натуральна, у адным экзэмпляры. Тут ёсць кніга-святлафор з правіламі дарожнага руху, кніга-гармонік з калыханкамі, кніга-замак з гісторыяй Лідскага краю, кніга-кошык з цікавымі загадкамі, кніга-аўтамабіль з узорамі транспартных сродкаў... Усе гэтыя выданні падрыхтаваны творчай групай педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі Лідчыны.

Для стварэння іншых кніг выкарыстаны разнастайныя матэрыялы: прыкладам, выданне, зробленае пры дапамозе насовак, знаёміць з загадкамі, кніга-гербарый змяшчае на мешкавіне ўзоры злакавых раслін, кніга на дысках дае першыя веды па нотнай грамаце… Ёсць нават кніга, створаная пры дапамозе пластмасавых дошчачак, а на некаторых старонках іншых самаробных выданняў малюнкі выкананы пры дапамозе круп: грэчкі, рысу, кукурузы, проса...

А яшчэ ўсе наведвальнікі выстаўкі, завітаўшы ў музей, адразу трапляюць у казку, па якой можна падарожнічаць разам з кнігай-тэатрам, кнігай-калабком, кнігамі-цацкамі, кнігамі-сюрпрызамі... Не варта і казаць, што выстаўка карыстаецца вялікім попытам у жыхароў і гасцей Ліды, якія завітваюць сюды ўсёй сям’ёй.

Крыніца: газета “Культура”

Навіны

Сярэдневяковая мініяцюра, злыя зайцы і маргіналіі: што гэта такое і дзе пра гэта чытаць

21 Чэр 2021

Вы любіце ілюстрацыі. Хто іх не любіць? Малюнкі заўсёды засвойваюцца куды прасцей і хутчэй, чым шматстаронкавыя тэксты, а калі яны яшчэ і для вока прыемныя, задавальненне вырастае ўдвая. Так думалі і людзі ў Сярэдневякоўі, а таму шчодра дадавалі ў свае кнігі каляровыя мініяцюры. Вы пэўна бачылі некалькі такіх – шалёныя зайцы з дзідамі, ціхамірныя людзі ў дзіўных позах, рыцары змагаюцца са слімакамі... Давайце разбяромся, чаму кніжная мініяцюра такая незвычайная.

Аўтарскі погляд

21 Чэр 2021

Кнігі маладой пісьменніцы Ганны Чыж-Літаш — адны з самых запатрабаваных у чытацкай аўдыторыі. Актуальныя праблемы, якія ўзнімае аўтарка, — пошукі сэнсу жыцця, сяброўства, любові, сябе — нікога не пакідаюць абыякавым, таму што кожны так ці інакш штодзённа мусіць іх вырашаць, адказваць на спрадвечныя пытанні ўласнымі ўчынкамі. Паказаныя праз простыя сюжэты і немудрагелістыя дыялогі, апісаныя ў сітуацыях, у якія можа трапіць кожны, — гэтыя праблемы спрыяюць раскрыццю ўнутранага свету сучаснікаў, праз што яны становяцца блізкімі і зразумелымі чытачам любога ўзросту.

Навіны бібліятэк

Заснавальнік фармацэўтычных навук у Беларусі

21 Чэр 2021

21 чэрвеня спаўняецца 280 гадоў з дня нараджэння вядомага французскага вучонага-энцыклапедыста, доктара медыцыны, прафесара Жана Эмануэля Жылібера (1741‒1814), які па праве лічыцца заснавальнікам фармацэўтычных навук у Беларусі. Ён стварыў і некалькі гадоў узначальваў першую вышэйшае медыцынскую ўстанову на тэрыторыі сучаснай Беларусі – Гродзенскую медыцынскую акадэмію.

Па старонках беларускага календара

Аўтару “Флоры Літвы” – 280 гадоў

21 Чэр 2021

21 чэрвеня 1741 г., роўна 280 гадоў таму, нарадзіўся сусветна вядомы французскі вучоны, батанік, лекар і педагог Жан Эмануэль Жылібер. Навуковая дзейнасць знакамітага натураліста была цесна звязана з тэрыторыяй сучаснай Беларусі. Менавіта ён стаў заснавальнікам “Цэнтра медыцынскай адукацыі і медыка-біялагічных навук” у Гродна і аўтарам навуковай кнігі “Флора Літвы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20 Чэр 2021

На вуліцы Зялёнай, 10 у аграгарадку Будслаў, што на Мядзельшчыне, стаіць пафарбаваны ў зялёны колер дом. Тут 12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі незвычайнае імя Паўліна. Хто ж ведаў тады, што гэтае дзіця Богам адоранае шматлікімі талентамі: педагога, літаратара, актрысы.

Навіны бібліятэк

Вэбінар па тэхналагічных пытаннях каталагізацыі ў РЗЭК

17 Чэр 2021

16 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў вэбінар, прысвечаны тэхналагічным пытанням каталагізацыі ў рэгіянальных зводных электронных каталогах (РЗЭК) бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111