ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пяшчотная, мілая, добрая
Пра Беларусь – для юных сербаў

Серыю “Нашы сімвалы” папоўніла бульбінка

Серыю “Нашы сімвалы” папоўніла бульбінка
Іншыя навіны

У кожнага народа ёсць сiмвалы, па якiх яго пазнаюць. Ёсць такiя i ў беларусаў.

Скарб, Палац, Журавінка, Волат, Лілея, Рагнеда, Аксаміт, Явар, Агеньчык, Расінка, Ласунак... Як думаеце, што аб'ядноўвае гэтыя прыгожыя паэтычныя словы? Гэта ўсе сарты бульбы, выведзеныя беларускімі вучонымі, пра што даведаецеся ў новым выпуску серыі, якая распавядае маленькім чытачам пра беларускія сімвалы накшталт бусла ці васілька.

Гэтым разам у цэнтры ўвагі – бульба! Хоць на Беларусі гэтую расліну пачалі вырошчваць толькі ў сярэдзіне XVІІІ стагоддзя, традыцыйнае беларускае меню цяжка ўявіць без яе... Але хоць падобныя звесткі ў кнізе ёсць, занятая яна найперш мастацкімі творамі – ад народнага “Гарні, гарні бульбу з печы” да твораў сучасных пісьменнікаў, у якіх дзеткі выбіраюць паміж “Снікерсамі” і бабулінымі дранікамі... Вядома, аддаючы перавагу апошнім.

Фантазіі нашым літаратарам не займаць, таму бульба то ўтвараецца з камення, якім расплаціўся скупеча-багацей з беднай жанчынай, то сама робіцца дзейнай гераіняй па імені Буля, якая шукае мэту жыцця...

А ў казачнай аповесці пісьменніцы Алены Маслы і вядомай фалькларысткі Ларысы Мятлеўскай героі здабываюць падчас падарожжа ў мінулае старажытны рэцэпт бульбянай кашы з макам, якую чытач таксама можа прыгатаваць. Бо, як слушна сцвярджае паэт Мікола Чарняўскі, “кожны з нас да бульбы ласы, без яе нішто не ў смак”. Ярка аформленае выданне так і запрашае сабраць усе выпускі серыі ў дамашняй бібліятэцы.

Серыя “Нашы сімвалы” заснавана ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2020 годзе.

Папярэднія выпускі

Зубры – гаспадары

У першай кнізе чытачоў чакаюць неверагодныя сустрэчы з зубрам – сімвалам Беларусі.

Зубр – найбольш буйная жывёла ў Еўропе і Беларусі. Гэта апошні прадстаўнік дзікіх быкоў. Даўжыня цела зубра да 3,5 метраў, вышыня ў карку да 2 м, маса да 1 тоны. Жыве ён 25–30 гадоў.

У кніжцы змешчаны не толькі цікавыя звесткі, але і 24 творы пра беларускіх волатаў: вершы, апавяданні, казкі і г.д.

“Гаспадар пушчы” В. Вольскага, фрагмент з кнігі “Песня пра зубра” М. Гусоўскага, “Казка пра цара зубра” В. Віткі, “Чаму ў Зубра горб на спіне” Г. Аўласенкі і іншыя.

Буслава айчына

“Творы пра родную беларусам птушку” – такi падзагаловак мае зборнiк, прысвечаны буслу. Менавiта маючы на ўвазе гэтага цудоўнага птаха, Уладзiмiр Караткевiч назваў культавае эсэ “Зямля пад белымi крыламi”. І гэтая паэтычная назва замацавалася за нашай краінай.

Бусел жыве да 30 гадоў. Яго рост 100–150 см, размах крылаў 155–200 см. Зімуюць буслы ў Індыі і трапічнай Афрыцы. Звычайна яны штогод вяртаюцца гнездаваць на тое самае месца або паблізу ад яго. Згодна з народнымі ўяўленнямі, бусел прыносіць у сем’і дзяцей.

Напачатку маленькi чытач даведаецца цiкавыя факты. Напрыклад, што Беларусь уваходзiць у пяцёрку краiн свету, якiя найбольш даспадобы белакрылым птушкам, што бусел не мае голасу, бо адсутнiчаюць галасавыя цяглiцы нiжняй гартанi, ён толькi шчоўкае дзюбай. Што жыве птушка‑сiмвал да 30 гадоў i стварае заўсёдныя пары…

“Бусел, бацян, служка перуна, ногi ў пажары, святая птушка ў беларусаў… У тую хату нiколi не ўдарыць пярун, якая на гарбе страхi нясе буслава гняздо” – пачынаецца эсэ Рыгора Барадулiна.

У кнізе змешчана 38 твораў: “Бусел” У. Ягоўдзіка, “Дзядуля размаўляе з бацянамі” У. Дубоўкі, “Балотная казка” М. Кандратава і іншыя вершы, аповесці, прыказкі і прыкметы.

У апавяданнi Уладзiмiра Дубоўкi вясковыя дзецi ўражаны тым, як iх бацька з павагай размаўляе з буслом, нiбы з добрым суседам i сябрам. Аляксей Дудараў расказвае сумную гiсторыю часоў вайны – фашысты расстралялi i бусла, якi жыў ля хаты, i яго сяброўку, якая не кiнула свайго сужэнца. А ў вершаванай казцы Артура Вольскага бусел дасюль шукае тую жабку, якая абяцала пашыць яму з лiлейных лiсточкаў шапку.

Азнаёміцца можна тут.

Валошка і васілёк

“Творы пра кветку, якая любіць жытнёвае мора” ‒ такi падзагаловак мае зборнiк пра “цвяток радзімы васілька”, які стаў сімвалам беларускага мастацтва дзякуючы Максіму Багдановічу.

Кніга адкрываецца артыкулам укладальніцы Аксаны Спрынчан “22 цікавосткі пра валошку і васілёк”. І перш-наперш пісьменніца тлумачыць чытачам, што “ў Беларусі гэтая цудоўная кветка мае дзве прыгожыя назвы: валошка і васілёк”. А яшчэ падкрэслівае: “Валошка – адна з найлепшых кветак на выплятанне вянкоў”. Дарэчы, васілёк “належыць да сямейства астравых”. І вельмі важна ведаць, што “васілёк і кніга – эмблема Літаратурнага музея Маскіма Багдановіча”.

У зборнік увайшлі вершы і казкі, апавяданні Васіля Жуковіча (“Любімая краска”, “Васілёк”, “З хлебам побач”), Аліны Анцытовіч (“Сакрэты сіняга васілька”), Анатоля Зэкава (“Валошкі”, “Васількі ў жыце”), Міколы Чарняўскага (“Беларускі васілёк”, “Васілёк”), Міколы Кандратава (“Адкуль на зямлі васількі”), Галіны Пшонік (“Клумба побач са шматпавярховікам”), Ядвігіна Ш. (“Васількі”), народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова (“Васількі”), Алеся Карлюкевіча (“Як васількі на сваю крыўду забыліся”), Стасі Наркевіч (“Васільковая сцяжынка”), Валянціна Лукшы (“Жыта і Васілёк”), Язэпа Пушчы (“Зоська і Антосік”), Наталлі Бучынскай (“Фотасесія для валошак”), Алены Церашковай (“Загадка”), Уладзіміра Мацвеенкі (“Акразагадка”, “Загадка-шарада”).

Творы паэтаў і празаікаў розных пакаленняў, сабраныя разам, падаюцца адметнай мастацкай энцыклапедыяй пра народную беларускую кветку.

Кніжным графікам усёй серыі выступіў таленавіты мастак Уладзімір Жук.

Аўтары: Ларыса Рублеўская, Мікола Берлеж.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам