Рыхтуецца да друку трэці нумар літаратурнага альманаха “Жырандоля”, заснаванага Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Каб стаць аўтарам альманаха, трэба да 1 красавіка 2010 года даслаць літаратурныя творы, крытычныя артыкулы, краязнаўчыя матэрыялы (аб’ёмам да двух друкаваных аркушаў), а таксама фотаздымкі і кароткія біяграфічныя звесткі на адрас электроннай пошты: pop-ales@yandex.ru або papeka@mail.ru.
Альманах выдаецца за кошт аўтараў і спонсарскай падтрымкі.
Рэдакцыйная калегія карыстаецца правам адбору і рэдагавання атрыманых матэрыялаў.