ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нататнікі Уладзіміра Дубоўкі як ключ да неспазнаных старонак жыцця і творчасці
15 ліпеня – 610 гадоў з часу Грунвальдскай бітвы (1410)

Рыхтуецца кніга, па якой праходзіць першае літаратурнае рэаліці ў Беларусі

Рыхтуецца кніга, па якой праходзіць першае літаратурнае рэаліці ў Беларусі
Іншыя навіны

Распачалася краўдфандынгавая кампанія з нагоды выхаду новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі.

Выдавецтва “Галіяфы” пачало падрыхтоўку новай кнігі Кірыла Стаселькі “Пімкі”. З гэтай нагоды пачаўся збор сродкаў на яе выданне праз “Талаку” – платформу, якая дазваляе выдавецтву сфарміраваць папярэдні спіс замоў, а чытачам атрымаць кнігу наўпрост ад выдавецтва. На платформе “Талака” кожны можа падтрымаць праект ды зрабіць перадзамову кнігі.

Pimki-1.jpeg

Непасрэдна перад пачаткам кампаніі, аўтар запусціў рэаліці, у якім апроч падрабязнасцей і цікавостак пра свой новы тэкст, таксама распавядае пра выдавецкія этапы і тое, як рукапіс ператвараецца ў кнігу.

“Пімкі” – кніга як для аматараў цікавай літаратуры, захапляльных гісторый, так і для аматараў “глыбіннага” чытання. У тэксце пераплятаюцца таямніцы рода, беларуская міфалогія, фальклор і гісторыя. Адначасова прыцягальны па форме і невідавочны па сутнасці тэкст запрашае чытача ў неверагоднае падарожжа, падчас якога казачнае і міфалагічнае ажывае, а паўсядзённае афарбоўваецца чароўнымі адценнямі.

Ці даводзілася вам трапляць у казку? Не праз мастацкія творы, а ў сапраўдную казку, што ажывае вакол? Гэта гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя з’явы пачынаюць існаваць побач з вамі. І найперш, гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысліць інакш. Хто праз гэта намагаецца не проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе.

Крыніца: Радыё Рацыя

Навіны

Фонды яшчэ 37 бібліятэчных устаноў можна ўбачыць у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі

7 Жні 2020

68 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў бібліятэках Шклоўскага і Крычаўскага раёнаў, папоўнілі рэгіянальны блок ЗЭК бібліятэк Беларусі – РЗЭК бібліятэк Магілёўскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 жніўня – дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі

6 Жні 2020

Беларускі першадрукар Францыск Скарына пачаў выдавецкую дзейнасць у 1517 годзе ў Празе. Першай кнігай стаў Псалтыр, у якім была пазначана дата завяршэння. Дзякуючы гэтаму мы ведаем не толькі год, а нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня 1517 года.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Тэатр Уладзіслава Галубка

7 Жні 2020

Сёлета 10 жніўня спаўняецца 100 гадоў з пачатку існавання Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра, арганізатарам і кіраўніком якога быў буйны дзеяч нацыянальнай сцэны, першы народны артыст Беларусі Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (1882–1937).

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Да 180-годдзя загадкавага Альгерда Абуховіча

6 Жні 2020

У гісторыю беларускай літаратуры Альгерд Рышардавіч Абуховіч (псеўданім Граф Бандынэлі, даты жыцця 6 жніўня 1840 – 22 жніўня 1898) увайшоў як паэт, пісьменнік-рэаліст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў жанру байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі.

Па старонках беларускага календара

Пра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі

5 Жні 2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, найбуйнейшым інфармацыйным цэнтры рэспублікі, сабрана максімальная колькасць аб’ектыўнай інфармацыі пра нашу краіну. Новая тэматычная выстава “Беларусь сёння” адкрылася ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).

Кніжныя выстаўкі

Беларускія кнігі перададзены аўтаноміі беларусаў Расіі

5 Жні 2020

3 жніўня ў рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі перададзена ў дар больш за 300 асобнікаў беларускіх выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111