ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Roots and Treetops / Карані і вершаліны
Бібліятэчнае велападарожжа, альбо Cycling for libraries 2013

Рыхтуецца даведнік найменняў дзяржаў і тэрыторый свету

Іншыя навіны

Падобны даведнік з'явіцца ў Беларусі ўпершыню. Ён паслужыць унікальным інфармацыйным рэсурсам для напісання найменняў дзяржаў і тэрыторый свету, іх сталіц і цэнтраў на трох мовах.


Таксама ў ім будуць прыведзены дзве афіцыйныя формы напісання – кароткая (яна, як правіла, выкарыстоўваецца ў картаграфічных творах) і поўная (часам – абрэвіятура). У выпадках, калі афіцыйная кароткая форма назвы не супадае з назвай, прынятай для адлюстравання ў картаграфічных творах з улікам існуючай практыкі, будзе паказана і назва, якая выкарыстоўваецца ў картаграфіі. Калі ж у дзяржавы або тэрыторыі існуе другое найменне, якое часта ўжываецца, яно будзе дадзена ў дужках з паметкай варыянта. Напрыклад, Бермудскія астравы (Бермуды). Для кожнай дзяржавы і тэрыторыі ў даведніку найменняў дзяржаў і тэрыторый свету лічыцца абавязковым указанне іх геаграфічнага становішча і статусу.

За аснову напісання найменняў на рускай і англійскай мовах былі ўзяты даныя (спісы) ААН. На беларускую мову назвы перакладзены з рускай мовы ў адпаведнасці са спецыяльнай тэхнічнай інструкцыяй.

Выданне прызначана для дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць картаграфічную дзейнасць. Устаноўленыя ў даведніку адзіныя формы напісання найменняў дзяржаў і тэрыторый свету, іх сталіц і цэнтраў на рускай, беларускай і англійскай мовах накіраваны на забеспячэнне стандартызацыі ў галіне геаграфічных найменняў свету для паказу ў картаграфічных і іншых творах. Звесткі прыведзены па стане на 1 студзеня 2013 года.

Аўтар публікацыі: Сяргей Куркач.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам