ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Ад Грушаўкі да Эйфелевай вежы: падарожжа па кнізе Таццяны Мушынскай
Дудлсфера: мастацтва падсвядомага малюнка

Рэйтынгі ад “Белкнігі”: творы на беларускай мове

Рэйтынгі ад “Белкнігі”: творы на беларускай мове
Іншыя навіны

У краіне працуе больш за 100 кнігарняў у сістэме дзяржаўнага кнігагандлю – крамы “Белкнігі”. Па кварталах і паўгоддзях распаўсюджвальнікі кніжнай прадукцыі вядуць рэйтынгі продажу: літаратуры замежнай і беларускай вытворчасці; літаратуры вытворчасці Рэспублікі Беларусь, якая прадаецца ў “Белкнізе”; літаратуры на беларускай мове.

Хто ж, якія аўтары, якія кнігі сярод лідараў у першым паўгоддзі? Размова – пра рэйтынг кніг, што выйшлі па-беларуску.

Сярод такіх выданняў больш за ўсё асобнікаў прададзена “Дзіцячага атласа Беларусі” – 435 экзэмпляраў. Кніга выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Другое месца – у кнігі “Беларускія казкі” (выдавецтва «Парадокс»). Прададзена 190 экзэмпляраў. Следам ідзе Уладзімір Караткевіч з “Дзікім паляваннем караля Стаха”. Класіка неўміручая! Дарэчы, з класічных твораў у чытача карыстаюцца попытам кнігі Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сонцавы косы”, Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, Міхася Лынькова “Міколка-паравоз”, Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”. Згаданыя выданні ўвайшлі ў лік 45 кніг, якія прыцягнулі найбольшую ўвагу. Праўда, “Новую зямлю” набылі 129 чытачоў, а раман А. Мрыя – усяго толькі 15.

З сучасных аўтараў у ліку 45 кніг, якія лідзіруюць у рэйтынгу “Белкнігі”, – Мікола Маляўка, Мікола Бусько, Генадзь Аўласенка, Алесь Лозка, Таццяна Дамаронак, Алена Масла, Сяргей Давідовіч, Сяргей Тарасаў. З твораў пісьменнікаў, якія нядаўна пайшлі з жыцця, цікавасць чытача, пакупніка выклікаюць кнігі Паўла Місько і Янкі Галубовіча. Ёсць і перакладныя кнігі – “Возера радасці” Віктара Марціновіча, “Мемуары Мумітаты” Тувэ Янсан, “Эла і сябры” Цімы Парвелы.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.

Крыніца: Звязда

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам