ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Хутчэй, вышэй, мацней! Нацыянальная бібліятэка на “Культурнай лыжні – 2022”
Сугучнасць слоў жывых

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове пройдзе 21 лютага

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове пройдзе 21 лютага
Іншыя навіны

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць узяць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дыктоўка адбудзецца 21 лютага з 13.00 да 14.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, к. 110).

Усе, хто хоча праверыць свае веды, могуць прайсці дыктоўку ў рэжыме анлайн праз платформу ZOOM. Спасылка для падлучэння: https://us02web.zoom.us/j/86490866006.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна прайсці рэгістрацыю (да 19 лютага ўключна).

З 21 па 28 лютага Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі праводзіць Тыдзень роднай мовы. Праграма ўключае круглыя сталы, прэзентацыі, інтэрактыўныя заняткі, сустрэчы, культурна-асветніцкія і адукацыйна-забаўляльныя мерапрыемствы.

У 2022 годзе, абвешчаным у Беларусі Годам гістарычнай памяці, асаблівае значэнне набываюць каштоўнасці, якія спадарожнічаюць нашаму народу на працягу стагоддзяў. Адной з такіх базавых нацыянальных каштоўнасцей з’яўляецца беларуская мова.

З аргкамітэтам можна звязацца праз e-mail: dyktouka21@gmail.com ці па тэлефоне: (8 017) 270 04 74.

Аўтар публікацыі: Надзея Нікалаева.
Крыніца: Звязда

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам