ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Лепшыя кнігі Беларусі – 2010
Выдадзены зборнік “Купала і Колас, вы нас гадавалі”

Рэспубліканская акцыя “Чытаем па-беларуску”

Іншыя навіны

5 верасня гэтага года ў г. Хойнікі Гомельскай вобласці ў рамках правядзення Дня беларускага пісьменства стартуе рэспубліканская акцыя “Чытаем па-беларуску”.


Ініцыятары і арганізатары акцыі – рэдакцыі часопісаў “Бярозка” і “Бібліятэка прапануе”.

Асноўная мэта акцыі – стымуляванне цікавасці жыхароў Беларусі да беларускамоўнай літаратуры, павышэнне ролі мастацкай кнігі ў культурным жыцці краіны.

У межах акцыі плануецца правесці сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы, выступленні арганізатараў акцыі на радыё і тэлебачанні, а ў красавіку 2011 года – арганізаваць у Мінску сустрэчу актыўных удзельнікаў акцыі для абмеркавання сітуацыі з чытаннем беларускамоўнай кнігі, куды будуць запрошаны пісьменнікі, выдаўцы, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Акцыя прадугледжвае аказанне бібліятэкам – актыўным удзельнікам дапамогі ў камплектаванні, у тым ліку ўручэнне бібліятэчак кніг беларускіх пісьменнікаў з аўтографамі.

Запрашаем бібліятэкараў усіх сістэм і ведамстваў, кіраўнікоў і метадыстаў гарадскіх і раённых устаноў культуры і адукацыі, выдаўцоў і пісьменнікаў, настаўнікаў і вучняў прыняць удзел у акцыі. Чытаем па-беларуску разам!

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да Дня беларускай пісьменнасці і Дня ведаў арганізавана кніжная выстаўка "Славутыя імёны Бацькаўшчыны".

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам