ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Казанне Пятра Скаргі
Формула міфа

Размаўляй са мной па-беларуску

Размаўляй са мной па-беларуску
Іншыя навіны

Гомельская Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. Герцэна чарговы раз адкрыла свае дзверы для людзей мастацтва – літаратараў, вядомых і пачынаючых, сапраўдных знаўцаў і проста аматараў прыгожага пісьменства.


Дванаццаць год таму 21 лютага быў абвешчаны ЮНЕСКА Міжнародным днём роднай мовы. І нездарма: не кожны народ можа пахваліцца добрым веданнем нацыянальнай мовы і ўвогуле выкарыстаннем яе ў паўсядзённасці. Гэта ж датычыцца і беларусаў. Не сакрэт, што ва ўмовах функцыянавання на тэрыторыі краіны дзвюх моў беларускай, на жаль, карыстаецца далёка не большая частка насельніцтва. І прычыны заняпаду роднага слова ляжаць на паверхні: як з песні слоў не выкінуць, так і не вырваць старонак цеснай сувязі і ўзаемадзеяння з Расійскай Федэрацыяй з кнігі гісторыі нашай рэспублікі. Адсюль і моцны ўплыў на нашых землякоў роднаснай (але ж не роднай) мовы.

Але становішча, у якім апынулася беларуская мова, не такое ўжо і змрочнае. Асабліва ўлічваючы з’яўленне ў апошні час моды на беларускую гаворку сярод моладзі ў сталіцы нашай краіны і яе абласных цэнтрах. Вось і сама я не аднойчы сутыкалася з маладымі людзьмі, што не цураюцца роднай мовы не толькі ў сценах ўстаноў адукацыі. І тым самым, як ні дзіўна, прыцягваюць позіркі людзей, хаця курс беларускай мовы абавязковы ва ўсіх без выключэння школах, а значыць, усе яе вывучалі і некалі, у межах 45 хвілін заняткаў, на ей размаўлялі.

Праводзячы невялікае апытанне сярод гамяльчан у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, спецыялісты аддзела маркетынга ЦГБ імя А.Герцэна пацікавіліся, чаму мы не размаўляем на беларускай мове. Адказы здзівілі: 97 % апытаных адказалі: “Таму, што ніхто на ёй не размаўляе”, і дадалі, калі б да іх звярталіся на роднай мове, дык і адказ пачулі б на той жа; 2 % не вывучалі беларускую мову, а таму і не карыстаюцца ёю; 1 % не лічаць яе прэстыжнай. З гэтай прычыны неабыякавыя да лёсу беларускай мовы супрацоўнікі бібліятэк Гомеля вырашылі ў свята роднай мовы паразмаўляць на мове славутых Коласа і Купалы. Прыемна, што большасць наведвальнікаў бібліятэк у гэты дзень акцыю “Размаўляй са мной па-беларуску” падтрымалі.

Яшчэ адна перашкода на шляху да ўжывання беларускай мовы тое, што нават падчас размовы на ёй большасць з нас працягваюць думаць на мове рускай. Спачатку мы будуем сказы па-руску і толькі потым агучваем іх, перакладаючы на беларускую. Таму і гучаць нашыя дыялогі так ненатуральна. Разважаць, чаму ж нашыя думкі нараджаюцца на мове суседзяў доўга не прыйшлося: не думаем на роднай мове, бо дасканала яе не ведаем. Дык ці ведаюць беларусы сваю нацыянальную мову? Адказаць дапамаглі вынікі апытання, праведзенага сярод чытачоў ЦГБ імя А.Герцэна. Удзельнікам было прапанавана перакласці на рускую мову наступныя беларускія словы: пернік, дыван, часопіс, гарбата.

Парадавала, што 92 % апытаных ведаюць пераклад слова часопіс, 2 % палічылі, што гэта летопись, астатнія 6 % не змаглі даць адказ. Амаль не сумняваліся ўдзельнікі апытання пры перакладзе слова гарбата: 91 % добра ведае, што гэта чай, 2 % палічылі, што гэта скрыўленне хрыбетніка, 2 % звязалі значэнне са словам багата, а 5 % увогуле не змаглі адказаць. Сумнае становішча і з такім знаёмым, на першы погляд, словам дыван. Да сённяшняга часу большасць апытаных – 54 % – упэўнены, што гэта диван, астатнія 46 % адказалі правільна – ковёр. Цікавыя варыянты адказаў пачулі, калі прапанавалі перакласці слова пернік: 78 % чытачоў звязалі пераклад са словам перина, подушка, 1 % палічылі, што гэта передник і, нарэшце, 21 % далі правільны адказ – пряник.

Пасля падлікаў успомнілася: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі…”. Запавет гэты дадзены быў нам яшчэ ў ХVIII стагоддзі. Аўтар слоў Францішак Багушэвіч глядзеў далёка наперад і, магчыма, прадчуваў, што становішча беларускай мовы ў трэцім тысячагоддзі будзе зусім не зайздросным. Але мы, нашчадкі, у поўнай меры ўжо адчулі гэтую праблему і гатовыя паступова яе вырашаць.

Так, у апошні час усё больш увагі надаецца папулярызацыі беларускай мовы. І больш прадуктыўна прывіваць любоў да роднай мовы праз мастацкае слова.

«На абшарах роднага слова» – менавіта пад такой назвай адбылася сустрэча людзей, не абыякавых да лёсу беларускай мовы, з прадстаўнікамі вядучага літаратурна-мастацкага выдання краіны. Літаратар, добры знаўца гісторыі, мастацтва, музыкі і іншых сумежных галін нашай культуры, дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва» і галоўны рэдактар аднайменнага штотыднёвіка Алесь Карлюкевіч, яго намеснік Ала Корбут, рэдактар аддзела публіцыстыкі газеты творчай інтэлігенцыі Беларусі Iрына Тулупава і галоўны рэдактар часопіса «Полымя», паэт Мікалай Мятліцкі паразважалі на сустрэчы пра кірункі развіцця айчыннай літаратуры, новыя ў ёй імёны, акрэслілі сучасны стан беларускамоўных выданняў і падзяліліся сваімі творчымі планамі на бягучы год.

Карысным мерапрыемства стала для супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта імя Францыска Скарыны. Сумесна з аўтарамі артыкулаў на старонках “ЛіМа” рэдакцыя газеты вырашыла стварыць творчую лабараторыю з мэтай кампенсацыі недахопу карэспандэнтаў.

Звярнем увагу і на наступную дэталь: у зале, дзе праводзілася сустрэча, не засталося свабодных месцаў, – а значыць, яшчэ не аднойчы мы з вамі атрымаем асалоду ад гучання нашай роднай мовы!

Метадыст аддзела маркетынга ЦГБ імя А. Герцэна Марына Ступінская

Чытайце таксама:

   
           
         

Навіны

Доўгая дарога да дома Караткевіча

13 Сне 2019

Адзін з найзначнейшых юбілеяў, якія будуць адзначацца ў надыходзячым 2020-м — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Як налета збіраюцца ўшанаваць памяць аб славутым земляку на ягонай малой радзіме — пакрысе высвятляецца ўжо сёння.

Навіны бібліятэк

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра

12 Сне 2019

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Такую прапанову сёння падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі ў Мінкульце.

Навіны бібліятэк

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

11 Сне 2019

“Я не самотны, я кнігу маю…” – невыпадкова радок з верша Максіма Багдановіча прагучаў на ўрачыстай прэзентацыі кнігі журналіста Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбылася 10 снежня ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Аўдыякалекцыя літаратурнай класікі і сучаснай прозы Беларусі – на старонцы вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

11 Сне 2019

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прадаставіла ў адкрыты доступ падрыхтаваную выдавецтвам “Вышэйшая школа” калекцыю твораў беларускіх пісьменнікаў, агучаных вядучымі акцёрамі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Раман Матульскі: “У сучасным свеце няма ведаў канстанты”

10 Сне 2019

6 снежня адбылася сустрэча фіналістаў конкурсу “Студэнт года” з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшынёй грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктарам педагагічных навук, прафесарам Раманам Матульскім.

Аўтарскі погляд

111