ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце
У бібліятэцы прайшоў сход пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь”

Раман-казка “Пімкі” Кірыла Стаселькі з’явіўся ў аўдыяфармаце

Раман-казка “Пімкі” Кірыла Стаселькі з’явіўся ў аўдыяфармаце
Іншыя навіны

Атмасферны мастацкі падкаст па кнізе Кірыла Стаселькі “Пімкі” з’явіўся на платформах Anchor.fm і прыкладанні Spotify. Дыктаркай падкастаў стала купалаўка Крысціна Дробыш.

Кніга “Пімкі” выйшла ў свет у 2020 годзе і можа быць цікавай як для аматараў захапляльных гісторый пра фантастычны свет, так і для прыхільнікаў больш глыбокіх твораў. Аўтар напоўніў кнігу элементамі беларускай міфалогіі, фальклору і гісторыі. У сюжэце прысутнічаюць аповеды пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысліць інакш. Хто праз гэта намагаецца не проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе.

“Пімкі” – чацвёртая кніга Кірыла Стаселькі, першая кніга аўтара – “Дзіцячы маніфест” увайшла ў шорт-ліст прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст прэміі імя Е. Гедройца. Другі твор празаіка – філасофскі твор “Marginalis”, які выйшаў у 2016 годзе, некалькі год быў у спісе бестселераў.

Крыніца: Budzma.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам