ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
6 аншлагаў і 1 200 кіламетраў – унікальны тур спектакля “Радзіва «Прудок»” па гарадах Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Узбекістана

“Ракуцёўскае лета” Максіма Багдановіча

“Ракуцёўскае лета” Максіма Багдановіча
Іншыя навіны

28 ліпеня па старой добрай 35-гадовай традыцыі паэтычны фестываль “Ракуцёўскае лета – 2019” пад Маладзечна сабраў прыхільнікаў роднай культуры, паэзіі і проста аматараў адпачынку на свежым паветры.

Сотні людзей розных пакаленняў адчуваюць атмасферу месца, якое больш за стагоддзе таму стала лепшай старонкай у штодзённіку жыцця Багдановіча. Так пра гэта пісаў сам паэт. На свята з Санкт-Пецярбурга прыехала Маргарыта Пярова – нашчадак роду Лычкоўскіх, дзе гасцяваў Максім, а таксама нашчадкі класіка і яго сяброў – Антона і Івана Луцкевічаў.

Маргарыта Пярова.jpg

Каравай Маргарыце Пяровай – нашчадку сям’і Лычкоўскіх, дзе гасцяваў Максім

Вярнуўшыся ў 1911 годзе з Яраслаўля на радзіму, 19-гадовы Максім Багдановіч два месяцы правёў у шляхцічаў Лычкоўскіх каля Краснага Сяла. Прыезд Багдановіча на Ракуцёўшчыну стаў першым дарослым знаёмствам з Беларуссю. Акружаны з усіх бакоў глухімі барамі, забыты, здавалася б, самім Богам, гэты маёнтак стаў для маладога паэта сімвалам роднага краю. Кранала душу тут усё: і беларуская мова, і ўклад жыцця. Была тут і жанчына, маладая пляменніца гаспадыні, усмешка якой дарыла хвораму і вельмі адзінокаму Максіму надзею на доўгае жыццё. Ён адчуваў тут сябе шчаслівым. Свежае паветра, прагулкі, гасціннасць гаспадароў – усё ішло на карысць, тут радасна і глыбока дыхалася хвораму на сухоты паэту, шмат і лёгка стваралася.

Менавіта на Ракуцёўшчыне адбыўся творчы ўзлёт Максіма. Тут за кароткі час ён напісаў свае лепшыя творы – цыклы вершаў “Старая Беларусь” і “Места”, паэмы “Вераніка” і “У вёсцы”. Пасля ракуцёўскага лета крытыкі назавуць Багдановіча песняром чыстай прыгажосці, а яго паэзію – царствам зачараваных люстэрак.

Ужо 25 гадоў як на Ракуцёўшчыне створаны музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына”. Тут на свае вочы можна ўбачыць дом гаспадара, што ласкава прымаў паэта з берагоў Волгі, зазірнуць у гумно і наталіць смагу з крыніцы «жывой вады», пра якую некалі напісаў Максім:

У родным краі ёсць крынiца жывой вады. 
Там толькi я змагу пазбыцца сваёй нуды…

Вольга Дашкоўская.jpg

Вольга Дашкоўская – унучатая пляменніца Багдановіча

Экспанаты ў музеі пераважна знаёмяць з жыццём былога гаспадара Вацлава Лычкоўскага – роднага дзядзькі Антона і Івана Луцкевічаў, распавядаюць пра Эмілію Шабуню і яе маленькую дачку Яніну, якія былі побач з Максімам два летнія месяцы і пакінулі ўспаміны пра маладога паэта. Час ідзе хутка, і першыя наведвальнікі музейнага комплексу таксама сталі сведкамі гісторыі.

Праграма фэсту, як заўсёды, адзначылася яркасцю і насычанасцю. Не прывык працаваць інакш галоўны арганізатар свята – дзяржаўны музей Максіма Багдановіча, яго супрацоўнікі Міхась Бараноўскі, Валянціна Кароткіна і іншыя. З самага ранку і да позняга вечара тут заняткаў хапала. На літаратурна-музычнай імпрэзе выступалі беларускія паэты Віктар Кажура, Бажэна Мацюк, Валерый Максімовіч, Марыя Кобец, спевакі Ігар Палынскі, Алесь Камоцкі, Раман Яраш, гурты “Гарадскі вал”, “Балцкі субстрат” і іншыя.

Ракуцёўскае лета Багдановіча параўноўваюць з Болдзінскай восенню Пушкіна. Смерць маці і расстанне з Беларуссю для паэта былі самымі трывожнымі ранамі, менавіта таму прыезд на Ракуцёўшчыну – найпрыемнейшы час. А творчы плён толькі даказвае, як на чалавека ўплывае яго радзіма.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам